Якава 5 верш » Якава 5:4 — параўнанне перакладаў.

Якава 5 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Якава 5:4 / Як 5:4

Filter: all
Вось плата, якую вы затрымалі ў працаўнікоў, што жалі палеткі вашыя, лямантуе, і лямант жняцоў дайшоў да вуха Госпада Саваофа.

Вось плата, якой вы пазбавілі работнікаў, што пажалі палі вашыя, кліча, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Магуцьцяў.

Вось жа, галосіць заробак работнікаў, што жалі на палях вашых, каторы вы затрымалі, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Сабаота.

Вось, плата работнікаў вашых, што зжалі поле вашае, задзяржаная вамі, гукае, і гуканьні тых жнеяў увыйшлі ў вушы Спадара войскаў.

Вось галосіць заплата, якую вы затрымлівалі ў работнікаў, што пажалі палі вашыя; і ляманты жанцоў дайшлі да вушэй Госпада Саваофа.

Вось, пла́та, не вы́дадзеная вамі рабо́тнікам, якія жа́лі пале́ткі вашы, крычы́ць, і крыкі жняцо́ў дайшлі да слы́ху Госпада Савао́фа.

Вось кліча плата, якую вы затрымалі працаўнікам, што жалі вашыя палеткі, і крык жняцоў дайшоў да вушэй Пана Магуццяў.

Вось, плата работнікаў, якія зжалі вашы палеткі і якую вы ўтрымалі, крычыць, і лямант жнеяроў увайшоў у вушы Госпада Саваофа.

Вось плата за працу працаўнікоў, якія пажалі палі вашыя, затрыманая вамі, крычыць, і ляманты жняцоў дайшлі да вушэй Госпада Сабаота.

Ось заработак жанцоў з вашых палёў затрыманы адзываецца й голас іх дайшоў да Усеспадара нябесных сіл.

Вось лямантуе заробак, скрадзены {вамі} ў працаўнікоў, якія сабралі ўраджай на вашых землях, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Саваофа.

Се мзда делатель пожавших нивы ваша, неплачена от васъ вопиеть • И вопль ея вниде во уши Господа Силамъ •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter