Першае да Карынфянаў 8 верш » 1 да Карынфянаў 8:1 — параўнанне перакладаў.

Першае да Карынфянаў 8 верш 1

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 да Карынфянаў 8:1 / 1Кар 8:1

Filter: all
Што да ідалаахвярнага, дык мы ведаем, бо мы ўсе маем розум. Але розум надзімае, а любоў навучае.

Адносна ахвяраў ідалам мы ведаем, бо маем усякае веданьне. Але веданьне робіць ганарыстым, а любоў будуе.

Што да ідалам складаных ахвяр, мы ведаем, бо маем усе веданне. Але веданне надзімае, а любоў будуе.

А што да абраканага балваном, мы ведаем, бо мы ўсі маем веданьне; веданьне надымае, але любосьць будуе.

Аб жэртвах ідальскіх ве́даем, бо ўсе́ маем ве́ду. Але ве́да надзімае, а любоў будуе.

Пра ідалаахвя́рнае ж нам вядома, бо ўсе мы маем веды. Але веды надзіма́юць, а любоў настаўля́е.

Вядома, пра ахвяры ідалам мы ўсе маем пазнанне. Але пазнанне робіць ганарыстым, а любоў будуе.

А што да прынесенага ў ахвяру ідалам, мы ведаем, што мы ўсе маем веды. Веды надзімаюць, а любоў стварае.

А што тычыць прынесенага ў ахвяру балваном мы ведаем, таму што мы ўсе маем веданьне. (Але) веданьне надзімае, а любоў (ад Бога) збудоўвае.

А што да таго бажком ахвяроўванага, то ведаем; бо-ж усе маем веду; хоць веда надымае, а любасьць будуе.

О речахъ пакъ идоложертвеных вемы, яко вси разумъ имамы • Разум же надымает, а любов созидаеть •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter