Першае да Карынфянаў 8 верш » 1 да Карынфянаў 8:4 — параўнанне перакладаў.

Першае да Карынфянаў 8 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: 1 да Карынфянаў 8:4 / 1Кар 8:4

Filter: all
І гэтак пра спажываньне ідалаахвярнага мы ведаем, што ідал у сьвеце нішто, і што няма іншага Бога, апрача Адзінага.

Дык адносна ежы, ахвяраванай ідалам, мы ведаем, што ідал у сьвеце — нішто, і што няма іншага Бога, акрамя Аднаго.

Адносна спажывання ідалам ахвяраванага мы ведаем, што няма на свеце ніякіх ідалаў і ніводнага бога, апрача Адзінага.

Дык, што да ядзеньня абраканага балваном, мы ведаем, што балван на сьвеце нішто, і што няма іншага Бога, апрача Аднаго.

Аб спажываньні-ж ахвяр ідальскіх ве́даем, што ідал на сьве́це нішто, і што няма іншага Бога, апрача Аднаго.

Дык вось, наконт спажыва́ння ідалаахвя́рнага мы ведаем, што ідал у свеце — нішто, і што няма іншага Бога, акрамя Адзінага.

Наконт спажывання ахвяр ідалам мы ведаем, што нічым з’яўляецца ў свеце ідал і што няма бога, апроч Аднаго.

Дык што да ўжывання ў ежу прынесенага ў ахвяру ідалам мы ведаем, што ідал на свеце нішто і што няма іншага Бога, акрамя Адзінага.

Што тычыць спажываньня ў ежу ахвяраванага балваном, мы ведаем, што балван у (гэтым) сьвеце нічога ня значыць, і што няма іншага Бога, акрамя Адзінага.

Восьжа датычна ахвяроўванага бажком мяса мы ведаем, што бажок гэта нікчомасьць на сьвеце ды што няма іншага, апрача Бога Адзінага.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter