Асіі 8 разьдзел
Кніга прарока Асіі
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Чарняўскага 2017
Трубу [паднясі] да вуснаў тваіх! Як арол [наляціць] на Дом ГОСПАДА, бо яны парушылі запавет Мой і ад Закону Майго адступіліся.
Вазьмі трубу ў вусны свае! Хай як арол — па-над домам Госпада дзеля таго, што пераступілі прымірэнне Маё і спракудзіліся супраць закону Майго.
Да Мяне клікалі: «Божа мой, мы ведаем Цябе, мы, Ізраіль!»
Клічуць Мяне: «Божа Мой, мы ведаем Цябе, мы Ізраэль».
Адкінуў Ізраіль дабро. Вораг будзе перасьледаваць яго.
Адкінуў Ізраэль дабро, дык непрыяцель будзе пераследаваць яго,
Яны ставяць валадароў, але без Мяне; ставяць князёў, але Я ня ведаю [пра гэта]. Са срэбра свайго і золата свайго зрабілі ідалаў для сябе на загубу сваю.
самі ўстанаўлялі цароў, але без Маёй волі; прызначалі князёў — але Я не ведаў; са срэбра свайго і са свайго золата зрабілі сабе ідалаў на сваю загубу.
Адкіне [іх] цяля тваё, Самарыя! Распаліўся гнеў Мой супраць іх. Як доўга ня будзеце захоўваць нявіннасьць?
Адкінутае цяля тваё, Самарыя; узгарэўся гнеў Мой на іх. Дакуль жа не змогуць ачысціцца?
Бо і яно з Ізраіля; разьбяр зрабіў яго, і яно ня ёсьць богам, на кавалкі разваліцца цяля Самарыі.
Бо з Ізраэля і само яно: яго мастак зрабіў, і яно не бог; вось жа, на кавалкі рассыплецца цяля самарыйскае.
Бо яны пасеялі вецер, і пажнуць буру. Ня будзе ў яго збожжа; парастак ня дасьць мукі, а калі і дасьць, чужынцы праглынуць яе.
Раз вецер будуць сеяць, жаць будуць буру; калі не будзе ў ёй коласа, расліна не дасць мукі, а калі і дала — чужыя з’ядуць яго.
Праглынуты Ізраіль; ён стаўся між народамі як начыньне непатрэбнае.
Праглынуты Ізраэль, і цяпер між народамі стаўся ён, як нячыстая пасудзіна.
Бо яны зыйшлі да Асура, як дзікі асёл самотны; Эфраім наймае сабе каханкаў.
Яны бо пайшлі да Асірыі, як асёл дзікі, адзінокі, Эфраім жа набыў сабе супольнікаў падарункамі.
Хоць яны наймалі ў народаў, цяпер Я зьбяру іх, і яны адчуюць крыху цяжар валадара князёў,
Але хоць таварам падкупілі б народы, але збяру іх, і трымцець будуць скора пад цяжарам цара, князёў.
бо Эфраім намножыў ахвярнікі, каб грашыць, былі ў яго ахвярнікі, каб грашыць.
Хоць павялічыў Эфраім ахвярнікі за грахі, сталіся яму ахвярнікі на грэх.
Пішучы, напісаў Я для яго найвялікшыя рэчы Закону Майго, але яны за чужое палічылі гэта.
Напісаў Я ім многа Сваіх законаў, але былі яны палічаны за чужыя.
Як ахвяры з дароў Маіх ахвяруюць мяса і ядуць яго, але ГОСПАД ня мае ўпадабаньня ў іх. Цяпер Ён узгадае беззаконьне іхняе і наведае грахі іхнія; яны вернуцца ў Эгіпет.
Любяць ахвяры крывавыя, складаюць з мяса ахвяры і ядуць; але Госпад не прыме іх. Успамяне Ён цяпер іх правіны і пакарае за грахі іх: яны вернуцца ў Егіпет.
І забыўся Ізраіль пра Творцу свайго, і пабудаваў сьвятыні; і Юда памножыў гарады ўмацаваныя, але Я пашлю агонь на гарады ягоныя, і ён пажарэ замкі ягоныя.
«Ты забыўся Ізраэль пра свайго Творцу і пабудаваў капішчы; а Юда пабудаваў шмат гарадоў умацаваных. Але Я пашлю агонь на гарады яго, і ён паглыне крэпасці яго».