Псалтыр 126 псалом

Псалтыр
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

 
 

Сьпеў узыходжаньня. Калі ГОСПАД вярнуў палонных Сыёну, мы былі як у сьне.
 

Былі тады вусны нашыя поўныя сьмеху, і язык наш — сьпяваньня. Казалі тады між паганамі: «Вялікае ГОСПАД з імі ўчыніў!»
 

Вялікае ГОСПАД з намі ўчыніў, і мы былі радасныя.
 

Вярні, ГОСПАДЗЕ, нашых палонных, як ручаі на [зямлю] паўднёвую.
 

Той, хто ў сьлёзах сеяў, жаць будзе са сьпяваньнем.
 

Тыя, што несьлі насеньне на пасеў, ішлі плачучы, але, вяртаючыся, вернуцца са сьпяваньнем, снапы свае несучы.