2 летапісаў 22 разьдзел
Другая кніга летапісаў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Васіля Сёмухі
І паставілі жыхары Ерусаліму за валадара пасьля яго Ахазію, найменшага сына ягонага, бо ўсіх старэйшых забіла дружына, якая прыходзіла з Арабамі на табар [Егарама]. І пачаў валадарыць Ахазія, сын Егарама, валадара Юды.
І паставілі царом жыхары Ерусаліма Ахозію, меншага сына ягонага, замест яго, бо ўсіх старэйшых перабіла полчышча, якое прыходзіла з Аравіцянамі да табара, — і зацараваў Ахозія, сын Ёрама, цара Юдэйскага;
Дваццаць два гады было Ахазіі, калі ён заваладарыў, і адзін год ён валадарыў у Ерусаліме. А імя маці ягонае — Аталія, дачка Омры.
дваццаць два гады было Ахозію, калі зацараваў, і адзін год валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Гатолія, дачка Амврыя.
Ён таксама хадзіў шляхамі дому Ахава, бо маці ягоная была дарадніцай ягонай у нягоднасьці.
Ён таксама хадзіў шляхамі дома Ахававага, бо маці ягоная была дарадчыца яму на беззаконныя дзеі.
І рабіў ён ліхое ў вачах ГОСПАДА, як дом Ахава, бо яны былі дарадцамі ягонымі пасьля сьмерці бацькі ягонага на загубу яму.
І рабіў ён незаўгоднае ў вачах Гасподніх, падобна дому Ахававаму, бо ён быў яму дарадцам, пасьля сьмерці бацькі ягонага, на пагібель яму.
Таксама паводле рады іхняй ён выйшаў і пайшоў з Ярамам, сынам Ахава, валадаром Ізраілю, на вайну з Хазаэлем, валадаром Сірыі, у Рамот Гілеадзкі. І паранілі Сірыйцы Ярама,
Таксама прымаючы параду іхнюю, ён пайшоў за Ёрамам, сынам Ахававым, царом Ізраільскім, на вайну супроць Азаіла, цара Сірыйскага, у Рамот Галаадскі. І паранілі Сірыйцы Ёрама,
і вярнуўся ён у Ізраіль лячыцца ад ранаў, якія ён атрымаў у Раме, калі ваяваў з Хазаэлем, валадаром Сірыі. І Ахазія, сын Егарама, валадар Юды, прыйшоў убачыць Ярама, сына Ахава, у Ізраіль, бо той быў хворы.
і вярнуўся ён у Ізрэель лячыцца ад ранаў, якія прычынілі яму ў Раме, калі ён ваяваў з Азаілам, царом Сірыйскім. Ахозія, сын Ёрама, цар Юдэйскі, прыйшоў наведаць Ёрама, сына Ахававага, у Ізрэель, бо той быў хворы.
І ад Бога было на загубу Ахазіі, што ён прыйшоў да Ярама. І, прыйшоўшы, ён выйшаў з Ярамам супраць Егу, сына Німшы, якога памазаў ГОСПАД на выгубленьне дому Ахава.
І ад Бога было гэта на пагібель Ахозіі, што ён прыйшоў да Ёрама: бо пасьля прыходу свайго ён выйшаў з Ёрамам супроць Іуя, сына Намэсіевага, якога памазаў Гасподзь на вынішчэньне дома Ахававага.
І сталася, калі Егу чыніў суд над домам Ахава, ён знайшоў князёў Юды і сыноў братоў Ахазіі, якія служылі Ахазіі, і забіў іх.
Калі чыніў Іуй суд над домам Ахава, тады ён знайшоў князёў Юдэйскіх і сыноў братоў Ахозіі, якія служылі Ахозію, і забіў іх.
І ён шукаў Ахазію, і схапілі яго, калі ён хаваўся ў Самарыі, і прывялі яго да Егу, і забілі яго, і пахавалі яго, бо казалі: «Ён — сын Язафата, які шукаў ГОСПАДА ўсім сэрцам сваім». І не было [нікога] ў доме Ахазіі, хто меў бы сілу валадарыць.
І загадаў ён шукаць Ахозію, і ўзялі яго, калі ён хаваўся ў Самарыі, і прывялі яго да Іуя, і забілі яго, і пахавалі яго, бо казалі: ён сын Ёсафата, які ўісьціў Госпада ад усяго сэрца свайго. І не засталося ў доме Ахозіі, хто мог бы валадарыць.
І Аталія, маці Ахазіі, убачыўшы, што памёр сын ейны, устала і выгубіла ўсё насеньне валадарскае ў доме Юды.
І Гатолія, маці Ахозіі, убачыўшы, што памёр сын яе, устала і зьнішчыла ўсё царскае племя дома Юдавага.
Але Егашават, дачка валадара, узяла Ёаша, сына Ахазіі, і выкрала яго спасярод забіваных сыноў валадарскіх, і завяла ў пакой спальны яго і карміцельку ягоную; і Егашават, дачка валадара Егарама, жонка Егаяды сьвятара, якая была сястрой Ахазіі, схавала [Ёаша] перад абліччам Аталіі, і тая не забіла яго.
Але Ёсавэт, дачка царская, узяла Ёаса, сына Ахозіі, і выкрала яго з асяродзьдзя царскіх сыноў, якіх забівалі, і разьмясьціла яго і карміцельку яго ў спальным пакоі; і такім чынам Ёсавэт, дачка цара Ёрама, жонка Ёдая сьвятара, сястра Ахозіі, схавала Ёаса ад Гатоліі, і не забіла яго.
І быў ён у іх у Доме Божым хаваны шэсьць гадоў, а Аталія валадарыла ў зямлі [Юды].
І быў ён у іх у доме Божым хаваны шэсьць гадоў; а Гатолія валадарыла над зямлёю.