Псалтыр 120 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Чарняўскага 2017

Песня ўзыходжання. Паколькі я ў бядзе, то паклікаў Госпада, і Ён выслухаў мяне.
 
Божа, вызвалі душу маю ад вуснаў маны, ад языка падступнага.
 
Што яшчэ даць табе ці што яшчэ дадаць да цябе, язык падступны?
 
Вострыя стрэлы волата з вуглямі ядлаўцовымі.
 
Гора мне, што я чужы ў Масоку, пасяліўся ля палатак Кедара!
 
Доўга пражыла душа мая з тымі, што ненавідзяць супакой.
 
Я быў супакоетворцам; але калі прамаўляў, яны нападалі на мяне.