Лікі 26 разьдзел

Лікі
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад Міцкевіча (Прускага)

 
 

Пасля гэтай плягі сказаў Госпад Майсею і Элеязэру, сыну Аарона святара:
 

«Палічыце ўсю колькасць грамады сыноў Ізраэля ад дваццаці гадоў і вышэй па сем’ях і родах іх, усіх, здатных ваяваць».
 

Такім чынам, Майсей і святар Элеязэр сказалі гэта на раўнінах Мааба, насупраць Ерыхона, над Ярданам
 

тым, хто меў ад дваццаці гадоў і вышэй, як Госпад загадаў Майсею. Вось колькасць сыноў Ізраэля, якія выйшлі з зямлі Егіпецкай:
 

Рубэн першародны Ізраэля. Сыны Рубэна: Гэнох, ад якога род Гэноха, і Паллю, ад якога род Паллю,
 

і Хэцрон, ад якога род Хэцрона, і Хармі, ад якога род Хармі.
 

Гэта роды з пакалення Рубэна, колькасць іх дасягае сарака трох тысяч сямісот трыццаці.
 

Сыны Паллю: Эліяб.
 

Яго сыны: Намуэль, Датан і Абірам. Датан і Абірам — гэта тыя князі народа, якія ўзбунтаваліся супраць Майсея і Аарона ў час бунту Корэ, калі яны паднялі бунт супраць Госпада,
 

і зямля адкрыла вусны свае і праглынула іх і Корэ, і паўміралі многія, калі агонь спаліў дзвесце пяцьдзесят чалавек; і сталі яны знакам [перасцярогі].
 

Хаця Корэ памёр, але сыны яго не загінулі.
 

Сыны Сімяона па іх родах: Намуэль, ад якога паходзіць род Намуэля; Ямін, ад якога — род Яміна; Яхін, ад якога — род Яхіна;
 

Зара, ад якога — род Зары; Саўл, ад якога — род Саўла.
 

Гэта роды з пакалення Сімяона, агульная колькасць якіх — дваццаць дзве тысячы дзвесце.
 

Сыны Гада па сваіх родах: Сэфон, ад якога — род Сэфона; Хагі, ад якога — род Хагі; Шуні, ад якога — род Шуні,
 

Озні, ад якога — род Озні; Эры, ад якога — род Эры,
 

Арод, ад якога — род Арода; Арэлі, ад якога — род Арэлі.
 

Гэта роды Гада, агульная колькасць якіх — сорак тысяч пяцьсот.
 

Сыны Юды: Гэр і Анан, яны абодва памерлі ў зямлі Ханаан.
 

Вось сыны Юды па іх родах: Шэла, ад якога — род Шэлы; Пэрэс, ад якога — род Пэрэса; Зара, ад якога — род Зары.
 

А вось сыны Пэрэса: Эсром, ад якога — род Эсрома: Гамул, ад якога — род Гамула.
 

Гэта роды Юды, агульная колькасць якіх — семдзесят шэсць тысяч пяцьсот.
 

Сыны Ісахара па родах сваіх: Тола, ад якога — род Толы; Пува, ад якога — род Пувы;
 

Ясуб, ад якога — род Ясуба; Сэмрон, ад якога — род Сэмрона.
 

Такія роды Ісахара, агульная колькасць якіх — шэсцьдзесят чатыры тысячы трыста.
 

Сыны Забулона па іх родах: Сарэд, ад якога — род Сарэда; Элон, ад якога — род Элона; Яхэлэль, ад якога — род Яхэлэля.
 

Гэта роды Забулона, агульная колькасць якіх — шэсцьдзесят тысяч пяцьсот.
 

Сыны Язэпа па іх родах: Манаса і Эфраім.
 

З Манасы нарадзіўся Махір, ад якога — род Махіра; Махір быў бацькам Галаада, ад якога — род Галаада.
 

Галаад меў сыноў: Язэра, ад якога — род Язэра; і Гэлека, ад якога — род Гэлека;
 

і Асрыэля, ад якога — род Асрыэля; і Сэхема, ад якога — род Сэхема,
 

і Сэміда, ад якога — род Сэміда; і Хэфэр, ад якога — род Хэфэра.
 

Хэфэр быў бацькам Салпаада, які не меў сыноў, а толькі дачок, імёны якіх: Маала, Ноа, Хэгла, Мэлха і Тэрса.
 

Гэта роды Манасы, і колькасць іх — пяцьдзесят дзве тысячы семсот.
 

А Эфраіма сыны па іх родах былі такія: Сутала, ад якога — род Суталы; Бэхэр, ад якога — род Бэхэра; Тэхен, ад якога — род Тэхена.
 

Далей сынам Суталы быў Эран, ад якога — род Эрана.
 

Такія роды сыноў Эфраіма, колькасць якіх — трыццаць дзве тысячы пяцьсот. Яны нашчадкі Язэпа па сваіх родах.
 

Сыны Бэньяміна па родах сваіх: Бэла, ад якога — род Бэлы; Асбэл, ад якога — род Асбэла; Ахірам, ад якога — род Ахірама;
 

Супам, ад якога — род Супама; Хупам, ад якога — род Хупама.
 

Сыны Бэлы: Арэд і Нааман; ад Арэда паходзіць род Арэда, ад Наамана — род Наамана.
 

Гэта — сыны Бэньяміна па родах сваіх, колькасць іх — сорак пяць тысяч шэсцьсот.
 

Сыны Дана па сваіх родах: Сухам, ад якога — род Сухама; гэта — роды Дана па сваіх пакаленнях:
 

усе былі сыны Сухама, колькасць іх — шэсцьдзесят чатыры тысячы чатырыста.
 

Сыны Асэра па родах іх: Емна, ад якога — род Емны; Ішві, ад якога — род Ішві; Бэрыя, ад якога — род Бэрыі.
 

Сыны Бэрыі: Гебэр, ад якога — род Гебэра, і Мэлхіэль, ад якога — род Мэлхіэля.
 

А дачкі Асэра імя было Сараі.
 

Гэта — роды сыноў Асэра, колькасць іх — пяцьдзесят тры тысячы чатырыста.
 

Сыны Нэфталі па іх родах: Ясіэль, ад якога — род Ясіэля; Гуні, ад якога — род Гуні;
 

Язэр, ад якога — род Язэра, Шылем, ад якога — род Шылема.
 

Гэта — роды сыноў Нэфталі па сваіх пакаленнях, колькасць іх — сорак пяць тысяч чатырыста.
 

Агульная колькасць сыноў Ізраэля, што былі палічаны, — шэсцьсот адна тысяча семсот трыццаць.
 

Потым сказаў Госпад Майсею, кажучы:
 

«Паміж імі будзе падзелена зямля на ўласнасць паводле ліку імёнаў.
 

Больш шматлікім большую частку дасі; менш шматлікім — меншую; і кожнаму асобна, як цяпер яны былі палічаны, будзе дадзена уласнасць;
 

зямля павінна быць падзелена жэрабем. Спадчыну маюць атрымаць паводле колькасці пакаленняў бацькоў сваіх.
 

Жэрабем трэба падзяліць уласнасць між вялікімі і малымі родамі».
 

А гэта колькасць сыноў Леві па іх родах: Гэрсон, ад якога — род Гэрсона; Кагат, ад якога — род Кагата; Мэрары, ад якога — род Мэрары.
 

Гэта — роды Леві: род Лобні, род Геброна, род Махалі, род Мусі, род Корэ. Кагат жа быў бацькам Амрама,
 

які меў жонку Ёхабэд, дачку Леві, якая нарадзілася яму ў Егіпце. Яна нарадзіла Амраму, мужу свайму, сыноў Аарона і Майсея і сястру іх Мірыям.
 

Аарон меў сыноў: Надаба, Абігу, Элеязэра і Ітамара,
 

з якіх Надаб і Абігу памерлі, калі прынеслі чужы агонь перад аблічча Госпада.
 

І ўсіх, каго палічылі, было дваццаць тры тысячы мужчын ад аднаго месяца і вышэй; бо яны не былі палічаны сярод сыноў Ізраэля і не была дадзена ім уласнасць разам з іншымі.
 

Гэта колькасць сыноў Ізраэля, пералічаных Майсеем і Элеязэрам святаром на раўнінах Мааба, над Ярданам, насупраць Ерыхона;
 

між імі не было нікога з тых, каго Майсей і Аарон лічылі ў пустыні Сінай:
 

бо прадказаў ім Госпад, што ўсе яны перамруць у пустыні; і не застанецца з іх у жывых ніводзін, апрача Калеба, сына Ефоны, і Ешуа, сына Нуна.