Псалтыр 70 псалом

Псалтыр
Пераклад Чарняўскага 2017 → Пераклад П. Татарыновіча

 
 

Кіраўніку хору. Давідаў. На ўспамін.
 

Божа, на ўспамогу мне накіруйся; Госпадзе, паспяшайся, каб падтрымаць мяне.
 

Хай пасаромяцца і збянтэжацца тыя, што шукаюць душу маю. Хай павернуцца назад і пачырванеюць тыя, што жадаюць мне ліха.
 

Хай аслупянеюць ад сораму свайго тыя, што кажуць мне: «Добра, добра».
 

Хай узрадуюцца і ўзвесяляцца ў Табе ўсе тыя, што шукаюць Цябе, і тыя, што любяць збаўленне Тваё, хай гавораць заўсёды: «Узвялічаны будзь, Божа».
 

А я — няшчасны і бедны; Божа, паспяшы да мяне. Ты — Успаможца мой і Збаўца мой! Госпадзе, не марудзь!