Псалтыр 12 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Міцкевіча (Прускага)

 
 

Кіраўніку хору: на васьміструннай. Псальм Давідавы.
 

Памажы, Госпадзе, бо нястала пабожных, і верныя счэзьлі сярод сыноў чалавечых.
 

Манліва прамаўляе адзін да аднаго; лісьлівымі вуснаму із сэрца крывадушнага гавораць яны.
 

Няхай-жа Госпад зьніштожыць усе вусны лісьлівыя, язык, што дзёрзка прамаўляе,
 

гаворачы: Языком нашым пераможам; вусны нашыя памогуць нам! Хто гаспадар над намі?
 

За ўцісканьне нешчасьлівых, за ўздыханьні ўбогіх паўстану цяпер, — кажа Госпад: забясьпечу таго, на каго настаўляюць сеці.
 

Словы Госпада — шчырыя словы: срэбра ў горне ад зямлі ачышчанае, семкрот ператопленае.
 

Ты, Госпадзе, нас абароніш, навекі ад роду гэнага захаваеш!
 

Усюды наўкола нас пахаджаюць бязбожнікі, бо спасярод сыноў чалавечых узвысіліся найбольш нягодныя.