Псалтыр 99 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Пераклад Міцкевіча (Прускага)

 
 

Госпад царуець — дры-жыце народы! Ён сядае на Хэрубінах — дрыжы, зямля!
 

Вялікі Госпад на Сыоне, узвышаны над усімі народамі.
 

Няхай выхваляюць імя Тваё — вялікае і страшное: сьвятое яно!
 

І сілу цара, што любіць справядлівасьць. Ты права ўстанавіў, Ты суд і справядлівасьць здьзейсьніў у Якубе.
 

Вывышшайце Госпада, Бога нашага, сукланецеся ніцма прад стоп Яго падножжам: сьвятое яно!
 

Майсей і Аарон між сьвяшчэньнікаў Ягоных, і Самуіл міжы тых, што імя Яго прызывалі; яны клікалі Госпада, і Ён выслухаў іх.
 

У слупе воблачным прамаўляў Ён да іх; яны хавалі аб’явы Яго і устаў, што Ён даў ім.
 

Ты, Госпадзе, Божа наш, слухаў іх. Ты быў для іх Богам прабачаючым і мсьціцелем за благія ўчынкі.
 

Вывышшайце Госпада; Бога нашага, і скланецеся ніцма прад гарой Яго сьвятою, бо сьвят Госпад, Бог наш!