Да Каласянаў 2 разьдзел

Пасланьне да Каласянаў
Пераклад Анатоля Клышкi → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка

 
 

Бо я хачу, каб вы ведалі, якая барацьба ў мяне за вас і за тых, хто ў Лаадыкіі [і Гіераполі] і за ўсіх тых, якія не бачылі майго аблічча ў целе,
 

каб іх сэрцы былі суцешаны, так каб яны былі паяднаны ў любові, і да ўсяго багацця поўнага разумення, да пазнання таямніцы Бога [і Бацькі і] Хрыста,
 

у Якім схаваны ўсе скарбы мудрасці і патаемныя веды.
 

Гэта я кажу, каб ніхто не звёў у зман вас нібыта пераконлівымі словамі.
 

Бо хоць целам мяне і няма, але духам я з вамі, радуючыся і бачачы ваш парадак і цвёрдасць вашай веры ўХрыста.
 

Дык як вы прынялі Хрыста, Ісуса Госпада, так і жывіце ў Ім,
 

укараніўшыся і ўзводзячы сваё жыццё ў Ім і ўмацоўваючыся ў веры, як вы былі навучаны, перапоўненыя ўдзячнасцю.
 

Глядзіце, каб хто не звёў вас філасофіяй і пустым падманам паводле чалавечага падання, паводле стыхіяў свету, а не паводле Хрыста;
 

бо ў Ім цялесна жывеўся паўната Боства,
 

і вы маеце паўнату ў Ім, Які ёсць Галава ўсякага начальства і ўлады;
 

у Ім вы і абрэзаныбылі нерукатворным абразаннем, скінуўшы чалавечае цела ў абразанні Хрыстовым.
 

пахаваныя разам з Ім у хрышчэнні, у якім вы былі ўваскрэшаныз Ім праз веру ад дзеяння Бога, які ўваскрэсіў Яго з мёртвых;
 

і вас, мёртвых у правінах і ў неабразанні вашага цела, Ён ажывіў вас разам з Ім, дараваўшы нам усе правіны.
 

Ён сцёр даўгавы запіс на нас знаказамі, які быў супроць нас, і Ён забраў яго з нашага асяроддзя, прыбіўшы цвікамі ягода крыжа;
 

скінуўшы начальства і ўлады, Ён выставіў іх напаказ, трыумфуючы над імі ў крыжы.
 

Дык няхай ніхто не судзіць вас за яду і піццё, ці што да свята, ці новамесячча, ці суботы;
 

гэта ёсць цень будучыні, а цела — Хрыстова.
 

Няхайніхто не ашукае вас сваёю самавольнаю пакорамудрасцю і служэннем Анёлаў, важнічаючы тым, што ён бачыў, дарэмна фанабэрачыся сваім цялесным розумам
 

і не трымаючыся Галавы, з якой усё Цела, суставамі і звязкамі злучанае і змацаванае, расце ростам Божым.
 

Калі вы памерлі з Хрыстом для2 стыхіяў свету, чаму вы, як бы жывучы ў свеце, падпарадкоўваеце сябе пастановам:
 

«Не чапай, не еж, не руш»
 

— што ўсё на шкоду пры ўжыванні, — паводле чалавечых запаведзяў і вучэнняў?
 

Гэта ўсё мае толькі выгляд мудрасці ў самавольным служэнні, і пакорамудрасці, і бязлітаснасці да цела, — не ў якой-небудзь пашане да заспакаення цела.