Марка 1 разьдзел
Паводле Марка Сьвятое Дабравесьце
Пераклад Анатоля Клышкi → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка
Пачатак Дабравесця Ісуса Хрыста, [Сына Божага].
Пачатак Дабравесця Ісуса Хрыста, [Божага Сына].
Як напісана ў прарока Ісаіі1: «Вось, Я пасылаю Майго пасланца перад Тваім абліччам, які падрыхтуе Тваю дарогу [перад Табою];
Як напісана ў прарока Ісаі: «Вось пасылаю перад Тваё аблічча Свайго пасланца, які падрыхтуе Тваю дарогу;
голас вестуна ў пустэльні: «Падрыхтуйце дарогу Госпаду, прастуйце сцежкі Яму».
Вокліч прапаведніка ў пустэльні; Падрыхтуйце дарогу Гасподнюю, простымі зрабіце сцежкі Яго!»
З’явіўся Іаан, які хрысціў у пустэльні і абвяшчаў хрышчэнне пакаяння дзеля даравання грахоў.
Выступіў Іаан, хрысцячы ў пустэльні і абвяшчаючы хрышчэнне пакаяння дзеля адпушчэння грахоў.
І выходзіла да яго ўся Іудзейская краіна і ўсе іерусалімцы, і хрысціліся ад яго ў рацэ Іардане, вызнаючы свае грахі.
І выходзілі да яго ўся Іудзейская краіна і ўсе ерусалімляне, і хрысціліся ад яго ў рацэ Іярдане, вызнаючы свае грахі.
І быў Іаан у вопратцы з вярблюджай шэрсці і са скураным поясам на паясніцы сваёй, і еў саранчу ды палявы мёд.
І быў Іаан у вопратцы з вярблюджай воуны і са скураным поясам на паясніцы сваёй, а жывіўся саранчою ды дзікім мёдам.
І абвяшчаў, кажучы: Ідзе за мною Мацнейшы за мяне, у Якога я няварты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык Яго сандаляў.
І абвяшчаў, кажучы: «Ідзе за мною Мацнейшы за мяне, у Якога я няварты, нахіліўшыся, развязаць рамень Яго сандаляў.
Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць у Святым Духу.
Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым».
І сталася: у тыя дні прыйшоў Ісус з Назарэта Галілейскага і быў ахрышчаны Іаанам у Іардане.
І было ў тыя дні: прыйшоў Ісус з Назарэта Галілейскага і хрысціўся ў Іярдане ад Іаана.
І адразу, выходзячы з вады, убачыў, як раскрываюцца нябёсы і Дух, як голуб, зыходзіць на Яго;
І адразу, выходзячы з вады, убачыў Ён, што раскрываюцца нябёсы, і Духа, як голуба, што сходзіць на Яго;
І голас пачуўся з нябёсаў: Ты Мой Сын улюбёны, у Табе Маё задавальненне.
І голас пачуўся з нябёсаў: «Ты Мой Сын улюбёны, у Табе Маё задавальненне».
І адразу Дух вядзе Яго ў пустэльню.
І адразу Дух гоніць Яго ў пустэльню.
І быў Ён [там] у пустэльні сорак дзён, спакушваны сатаною; і быў са звярамі, і Анёлы служылі Яму.
І быў Ён у пустэльні сорак дзён і выпрабоўваў Яго сатана; і быў са зверыною, і анёлы служылі Яму.
А пасля таго, як Іаан быў зняволены, прыйшоў Ісус у Галілею, абвяшчаючы Дабравесце2 Божае
А пасля таго, як Іаана выдалі, прыйшоў Ісус у Галілею, абвяшчаючы Божае Дабравесце
і кажучы: Споўніўся час, і наблізілася Царства Божае: кайцеся і веруйце ў Дабравесце.
і кажучы: «Збыліся часы і наблізілася Божае Царства; пакайцеся і веруйце ў Дабравесце».
І, праходзячы паўз Галілейскае мора, Ён убачыў Сімана і Андрэя, Сіманавага брата, якія закідвалі сеткі ў мора; бо яны былі лаўцамі рыбы.
А калі Ён праходзіў паўз Галілейскае мора, убачыў Сімана і Андрэя, Сіманавага брата, калі яны закідалі сетку ў мора: бо яны былі рыбаловы.
І сказаў ім Ісус: Ідзіце за Мною, і Я зраблю, што вы будзеце лаўцамі людзей.
І сказаў ім Ісус: «Ідзіце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей».
І, адразу пакінуўшы [свае] сеткі, яны пайшлі ўслед за Ім.
І, адразу пакінуўшы сеткі, яны пайшлі ўслед за Ім.
І, прайшоўшы [адтуль] крыху, Ён убачыў Іякава Зевядзеевага і яго брата Іаана, якія, таксама ў лодцы, папраўлялі сеткі,
А прайшоўшы крыху, убачыў Ён Якава Зевядзеевага і яго брата Іаана, як яны, таксама ў чоўне, папраўлялі сетку,
і адразу паклікаў іх. І яны, пакінуўшы свайго бацьку Зевядзея ў лодцы з наймітамі, пайшлі за Ім.
і адразу паклікаў іх. І яны, пакінуўшы свайго бацьку Зевядзея ў чоўне з наймітамі, пайшлі за Ім.
І ўваходзяць яны ў Капернаум; і адразу, у суботу, Ён, увайшоўшы ў сінагогу, вучыў.
І ўваходзяць яны ў Капернаум; і Ён адразу ў суботу, увайшоўшы ў сінагогу, вучыў.
І здзіўляліся Яго навуцы: бо Ён вучыў іх як Той, Хто мае ўладу, а не як кніжнікі.
І ўсе здзіўляліся Яго навуцы: бо Ён вучыў іх як паўнамоцны, а не як кніжнікі.
І адразу выявіўся ў іх сінагозе чалавек, апантаны нячыстым духам, і ён закрычаў,
І адразу чалавек з нячыстым духам, што быў у сінагозе, закрычаў,
кажучы: Што Табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Я ведаю Цябе, хто Ты, — Святы Божы.
кажучы: «Што табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Я ведаю Цябе, хто Ты, Божы Святы».
Але Ісус забараніў яму, кажучы: Змоўкні і выйдзі з яго!
Але Ісус забараніў яму, кажучы: «Змоўкні і выйдзі з яго!»
І нячысты дух, скурчыўшы яго і ўскрыкнуўшы гучным голасам, выйшаў з яго.
І нячысты дух, страсянуўшы яго і ўскрыкнуўшы моцным голасам, выйшаў з яго.
І ўсе жахнуліся, так што пыталіся адзін у аднаго, кажучы: Што гэта? Навука новая з уладаю? І Ён загадвае нячыстым духам, і яны слухаюцца Яго.
І жахнуліся ўсе, так што пыталіся адзін у аднаго, кажучы: «Што гэта такое? Навука новая з уладаю? І нячыстымі духамі Ён загадвае, і яны слухаюцца Яго».
І адразу чутка пра Яго разышлася скрозь па ўсёй ваколіцы ў Галілеі.
І адразу погаласка пра Яго разышлася скрозь па ўсіх ваколіцах Галілеі.
І адразу, выйшаўшы з сінагогі, яны з Іякавам і Іаанам прыйшлі ў дом Сімана і Андрэя.
І адразу, выйшаўшы з сінагогі, яны з Якавам і Іаанам пайшлі ў дом Сімана і Андрэя.
А Сіманава цешча ляжала ў гарачцы, і адразу кажуць Яму пра яе.
А Сіманава цешча ляжала у гарачцы, і адразу кажуць Яму пра яе.
І, падышоўшы, Ён падняў яе, узяўшы за руку; і гарачка [тут жа] адпусціла яе, і яна прыслужвала ім.
І, падышоўшы, Ён падняў яе, узяўшы за руку; і гарачка адпусціла яе, і яна прыслугоўвала ім.
А з надыходам вечара, калі зайшло сонца, дастаўлялі да Яго ўсіх нямоглых і апантаных дэманамі;
А як надышоў вечар і зайшло сонца, прыносілі да Яго ўсіх нямоглых і апантаных;
і ўвесь горад сабраўся да дзвярэй.
І сабраўся ўвесь горад да дзвярэй.
І Ён вылечыў многіх заняпалых на розныя хваробы і шмат дэманаў выгнаў і не дапускаў дэманам гаварыць, бо яны ведалі3 Яго.
І Ён вылечыў многіх заняпалых на розныя хваробы і шмат дэманаў выгнаў і не дазволіў дэманам гаварыць, бо яны ведалі Яго.
І вельмі рана, яшчэ ўначы ўстаўшы, выйшаў Ён і пайшоў у пустэльнае месца і там маліўся.
І вельмі рана, яшчэ нацямку ўстаўшы, выйшаў Ён і пайшоў у пустэльнае месца і там маліўся.
А Сіман і тыя, што былі з Ім, нагналі Яго
І паспяшаліся за Ім Сіман і тыя, што былі з Ім.
і знайшлі Яго і кажуць Яму: Усе шукаюць Цябе.
І, знайшоўшы Яго, кажуць: «Усе шукаюць Цябе».
І Ён кажа ім: Хадзем у іншае месца, у навакольныя мястэчкі, каб і там Я прапаведаваў: бо на тое Я выйшаў.
І кажа Ён ім: «Хадзем у іншыя бліжэйшыя мястэчкі каб Мне і там абвяшчаць: бо на тое Я і выйшаў».
І Ён пайшоў, прапаведуючы ў іх сінагогах па ўсёй Галілеі і выганяючы дэманаў.
І пайшоў Ён, абвяшчаючы ў іх сінагогах па ўсёй Галілеі і выганяючы дэманаў.
І прыходзіць да Яго пракажоны і просіць, [упаўшы на калені], кажучы Яму: Калі Ты хочаш, можаш ачысціць мяне.
І прыходзіць да Яго пракажоны і просіць (упаўшы на калені), кажучы Яму: «Калі Ты хочаш, можаш ачысціць мяне».
І [Ісус], злітаваўшыся, працягнуў руку, дакрануўся да яго і кажа: Хачу — ачысціся!
І, злітаваўшыся, Ён працягнуў руку, дакрануўся і кажа яму: «Хачу — ачысціся».
І [калі Ён сказаў], праказа адразу сышла з таго, і той ачысціўся.
І адразу зышла з яго праказа, і ён ачысціўся.
І, сурова загадаўшы яму, адразу адправіў яго
І, сурова наказаўшы яму, Ён адразу адаслаў яго;
і кажа яму: Глядзі, нікому нічога не кажы, а ідзі, пакажыся святару і прынясі за сваё ачышчэнне, што загадаў Маісей, у сведчанне ім.
І кажа яму: глядзі, нікому нічога не кажы, але ідзі, пакажыся святару і прынясі за сваё ачышчэнне, што загадаў Майсей, у сведчанне ім.
А той, выйшаўшы, пачаў шмат абвяшчаць і расказваць пра тое, што адбылося, так што [Ісус] не мог ужо адкрыта ўвайсці ў горад, а быў наводшыбе ў пустэльных месцах; і прыходзілі да Яго адусюль.
А той, выйшаўшы, пачаў шмат абвяшчаць, расказваць пра тое, што адбылося, так, што Ён не мог адкрыта ўвайсці ў горад, а быў наводшыбе ў пустэльных месцах. І прыходзілі да Яго адусюль.