Псалтыр 99 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Язэпа Германовіча
Ягова валадарыць, як Кароль. Трымцяць народы. Ён усьсядае над Хэрубімамі. Трымціць зямля.
Госпад царуе — дрыжаць народы. Ён сядае на кэрубінах — хістаецца зямля.
Ягова на Сыёне — Вялікі, і Ён ёсьць узвышаны над усімі народамі.
Вялікі Госпад на Сыёне, Ён узвышаецца над усімі народамі.
Хай яны вызнаюць усхваленьне Імю Твайму: вартаму ўзьвялічэньня і багавейнасьці да страху, Ён ёсьць Сьвяты.
Няхай яны выхваляюць Імя тваё — вялікае і страшнае! Ён — сьвяты! і страшны.
Сіла караля ў тым, што ён любіць рассудзіць (справядліва). Ты ўгрунтаваў Справядлівасьць. Ты ў Якубе зьдзейсьніў Суд і Справядлівасьць.
Ты — Цар, які любіш справядлівасьць — гэта Ты. Ты устанавіў слушнась; суд і справядлівасьць. Ты дзеіш у Якубе.
Вывышайце Ягову, Бога нашага, упадзіце ніцма перад падножжам Ног Ягоных! Сьвяты ёсьць Ён!
Вывышайце Г-да, Бога нашага, сукланяйцеся ніцма прад падножкам стоп ягоных, бо сьвяты — ён!
Масей і Агарон сярод сьвятароў Ягоных, і Самуэль сярод тых, якія прыклікаюць Імя Ягонае: яны гукалі да Яговы, і Ён адказаў ім.
Майсей і Аарон — між сьвятароў Яго і Самуім між тых што прызываюць Імя Яго: яны клікалі Госпада, а Ён ім адказываў.
У слупе воблачным Ён прамаўляў да іх. Яны захоўвалі Сьведчаньні Ягоныя і Статут, які Ён даў ім.
У слупе воблака Ён гаманіў зь імі; яны сьцераглі загады Яго і Закон, які ім даў.
Ягова, Божа наш, Ты ёсьць Той, Які адказваў ім. Ты быў для іх Богам прабачаючым і Помсьнікам за іхныя благія ўчынкі.
Госпадзе, Божа наш, ты адказваў ім; Ты быў ім Богам міласэрдзя, але караў за іх злыя учынкі.
Вывышайце Ягову, Бога нашага, і ўпадзіце ніцма на сьвятой гары Ягонай, бо Сьвяты ёсьць Ягова, Бог наш.
Вывышайце Г-да, Бога нашага і скланяйцеся ніцма прад Яго сьвятой гарою, бо сьвяты ёсьць Госпад, Бог наш!