Псалтыр 125 псалом

Псалтыр
Пераклад Васіля Сёмухі → Рeraklad V. Hadleuski

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Калі вяртаў Гасподзь палон Сіёна, мы былі быццам у сьне.
 

Тады вусны нашы былі поўныя весялосьці, і язык наш — сьпяваў; тады між народамі казалі: «вялікае стварыў Гасподзь над імі!».
 

Вялікае стварыў Гасподзь над намі: мы радаваліся.
 

Вярні, Госпадзе, паланёных нашых, як патокі на поўдзень.
 

Хто са сьлязьмі сеяў, пажынацьме з радасьцю.
 

Хто з плачу нясе насеньне, вернецца з радасьцю, нясучы снапы свае.