Выслоўяў Саламонавых 3 разьдзел

Кніга выслоўяў Саламонавых
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2002

 
 

Сыну мой, права майго не забудзься, і расказаньні мае хай дзяржыць сэрца тваё;
 

Бо даўгія дні а гады жыцьця і супакой яны дададуць табе.
 

Міласэрдзе а праўда хай не пакінуць цябе; завяжы іх на шыі сваёй, напішы іх на табліцы сэрца свайго,
 

Знаходзячы гэтак зычлівасьць і добры розум у ваччу Бога й людзіны.
 

Спадзявайся на СПАДАРА ўсім сэрцам сваім і не апірайся на розум свой;
 

У вусіх дарогах сваіх пазнай Яго, і Ён будзе кіраваці дарогі твае.
 

Ня будзь мудры ў ваччу сваім; бойся СПАДАРА й адхінайся ад ліха:
 

Гэта будзе лекам пупу твайму і вогкасьцю касьцём тваім.
 

Сьці СПАДАРА зь меньня свайго і першым з усёга прыбытку свайго. —
 

І сьвірны твае напоўняцца множасьцяй, і вінны сок будзе пералівацца ў таўчэльнях тваіх.
 

Ня грэбуй зырам СПАДАРОВЫМ, сыну мой, ня брыдзься ўпікамі Ягонымі;
 

Бо каго СПАДАР любе, таго зыра, як айцец сына, катораму прыяе.
 

Шчасьлівы чалавек, што знайшоў мудрасьць, чалавек, што прыдбаў розум:
 

Бо тавар ізь яе лепшы за тавар срэбны, і прыбытак ізь яе лепшы за найчыстшае золата.
 

Дарожшая яна за пэрлы, і ўсе жаданае табою не зраўнаецца зь ёй;
 

Даўжыня дзён у яе правіцы, і ў левай яе багацьце а пачэсьць;
 

Дарогі ейныя — дарогі прыемнасьці, і ўсі сьцежкі ейныя — супакой;
 

Дзерва жыцьця яна дзержачым яе, і шчасьлівы, хто моцна апіраецца на яе.
 

СПАДАР мудрасьцю заклаў зямлю, умацаваў нябёсы розумам.
 

Ведаю Ягонаю глыбіні праломлены, і булакі точаць расу.
 

Сыну мой, няхай яны не здаляюцца ад аччу тваіх; заховуй існае а разважнасьць:
 

І будуць жыцьцём душы тваёй і прыборам шыі тваёй.
 

Тады бясьпечна пойдзеш па дарозе сваёй, і нага твая не спатыкнецца.
 

Як ляжаш, ня будзеш баяцца; але, ляжаш, і сон твой будзе салодкі.
 

Ня будзеш баяцца неспадзеўнага спалоху ані спустошаньня нягоднікаў, як яно прыйдзе;
 

Бо СПАДАР будзе тайкаю тваёй і ўсьцеражэць нагу тваю ад схапленьня.
 

Не адмаўляй добра тым, каму яно належа, калі ё сіла ў руццэ тваёй зрабіць гэта.
 

Не кажы прыяцелю свайму: «Ідзі й зьвярніся, і заўтра я дам табе», калі маеш із сабою.
 

Не задумляй ліха на прыяцеля свайго, бо бясьпечна ён жывець із табою.
 

Ня вадзься з чалавекам бяз прычыны, як ён не зрабіў крыўды табе.
 

Не завідуй глабаньніку і не выбірай ні воднае з дарогаў ягоных;
 

Бо агіда СПАДАРУ крутадушнасьць, але з пасьцівымі тайная рада Ягоная.
 

Праклён СПАДАРОЎ на доме нягоднага, але Ён дабраславе сялібу справядлівых.
 

Скалазубамі Ён грэбуе, але пакорным даець ласку.
 

Чэсьць спадзець мудрым, але дурных панясець сорам.