Выслоўяў Саламонавых 6 разьдзел
Кніга выслоўяў Саламонавых
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Чарняўскага 2002
Сыну мой! калі ты паручыўся за прыяцеля свайго, калі ты ўдырыў па руках за другога,
Ты лучыў у сець словамі вуснаў сваіх, ты злоўлены словамі вуснаў сваіх.
Зрабі ж во гэта, сыну мой, і вывальняйся, бо ты лучыў у руку прыяцеля свайго: ідзі, укарыся й рабі пэўным прыяцеля свайго;
Ня дай сну ачом сваім ані дрымоты векам сваім;
Ратуйся, як алень з рукі, і як птушка з рукі паляўнічага на птушкі.
Пайдзі да мурашкі, ляны, глянь на дарогі яе й стань мудрым:
Што яна ня мае правадыра ані наглядніка, ані дзяржаўцы;
Гатуе ўлетку хлеб свой, зьбірае ў жніво еміну сваю.
Пакуль, лянуцька, будзеш ляжаць? калі ўстанеш ад сну свайго?
Троху сну, троху дрымоты, троху шчапляньня рук да лежні, —
І прыйдзе беднасьць твая, як падарожны, нястача твая, як узброены муж.
Чалавек велял, нягоднік тый, што ходзе з ашукнымі вуснамі,
Міргае ачыма сваімі, гукае нагамі сваімі, вуча палцамі сваімі;
Крутадушнасьцяй у сэрцу сваім, выдумляючы ліха кажначасна, сее нязгоду.
Затым зьнецікі прыйдзе згуба ягоная, якга будзе ён зломлены, і ня будзе ўздараўленьня.
Гэтта шэсьць, што ненавідзе СПАДАР, нават сем чым брыдзіцца душа Ягоная:
Пыхатыя вочы, манлівы язык і рукі, што разьліваюць нявінную кроў,
Сэрца, што задумляе нягодныя задумы, ногі, што борзда бягуць да благога,
Хвальшывае сьветчаньне, што разьдзьмухае ману й сее нязгоду памеж братоў.
Заховуй, сыну мой, расказаньні айца свайго і не пакідай права маці свае;
Прывяжы да сэрца свайго на кажны час і завяжы навокал шыі свае.
Як пойдзеш, будзе весьці цябе; як ляжаш, будзе сьцерагчы цябе; як прачхнешся, будзе гутарыць із табою;
Бо расказаньне — сьветач, а права — сьвятліня, дарога жыцьця — казьнераньне,
Каб усьцерагчы цябе ад благое жонкі, ад лісьлівага языка чужое.
Не жадай яе харашыні ў сэрцу сваім, хай ня надзяць цябе яе павеялкі;
Бо бязуля даводзе да букаткі хлеба, але чужамужняя жонка да дарагое душы цікаецца.
Ці можа муж нагарнуць сабе жару ў заўлоньне, і хусьце ягонае не загарыцца?
Ці можа хто хадзіць па жару, і не апячы ног сваіх?
Так і тый, што прыходзе да жонкі прыяцеля свайго, што датыкаецца да яе, не застанецца нявінны.
Не пагрэбуюць злодзеям, калі ён крадзець, каб напоўніць душу сваю, як ён галодны;
Але, як зловяць, заплаце сем разоў болей, аддасьць усю маемасьць дому свайго.
Чужаложніку із жонкаю не стаець розуму, робе яе згубцаю душы свае.
Біцьцё а ганьбу знойдзе ён, і сорам ягоны не затрэцца;
Бо завісьць — шал мужа, і ня зьмілуецца ў дзень помсты,
Ня прыйме ніякага роду выкупу і не здаволіцца, хоць ты дасі шмат лапаноў.