Псалтыр 19 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Васіля Цяпінскага

 
 

Кіраўніку хору. Псальма Давідава.
 

Нябёсы павядаюць славу Божую, і ўчынак рук Ягоных агалашае прасьцяг.
 

Дзень дню пералівае гаворку, і ноч ночы агалашае веданьне.
 

Нямаш гаворкі ані словаў, каб ня чуць было іх голасу;
 

Па ўсёй зямлі прайшоў шнюр іхны, і да канца сьвету словы іхныя. Сонцу пастанавіў Ён будан у іх;
 

Яно выходзе, як малады з пад бальдахіму свайго, цешыцца, як дужасіл, прабегшы сьцегавіну сваю.
 

З канца нябёсаў узыход яго, і кручэньне яго да канца іх, і нішто не схавана ад цяпліні яго.
 

Права СПАДАРОВА суцэльнае, наварачаючае душу; сьветчаньне СПАДАРОВА вернае, даець мудрасьць неразумнаму;
 

Загады СПАДАРОВЫ пасьцівыя, вяселяць сэрца; расказаньне СПАДАРОВА чыстае, асьвячае вочы;
 

Страх СПАДАРОЎ чысты, трывае на векі; суды СПАДАРОВЫ праўдзівыя а справядлівыя ўсі разам;
 

Болей жаданыя за золата, нават за множасьць пералітаванага золата; салодшыя за мёд а каплі наўзы.
 

Таксама слуга Твой сьцеражоны імі; за дзяржаньне іх вялікая надгарода.
 

Абмылы свае хто цяме? Ад патайных ачысьці мяне.
 

Ад самадыйных дзяржы слугу Свайго, няхай яны не запануюць над імною! Тады я буду беззаганны а чысты ад выступу вялікага.
 

Няхай будуць да ўпадабаньня перад відзеньням Тваім гаворкі вуснаў маіх і размышленьне сэрца майго, СПАДАРУ, скала мая й адкупіцелю мой.