Дзеі 28 разьдзел
Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад В. Гадлеўскага
Выратаваўшыся, даведаліся, што абток завецца Меліта.
А калі мы выйшлі, тады пазналі, што востраў называўся Мэліта. А варвары паказвалі нам не малую людзкасьць.
І барбары выказалі нам немалую дабрыню, бо, расклаўшы цяпло, прынялі ўсіх нас, бо быў дождж а сьцюжа.
Бо распаліўшы агонь, прыймалі нас усіх дзеля дажджу, каторы надыходзіў, і холаду.
Як жа Паўла зьбер бярэмца гальля і клаў на цяпло, гад, уцякаючы ад гарачыні, прыліп да рукі ягонае.
Калі-ж Павал назьбіраў нямала хворасту і клаў на агонь, зьмяя, вылезшы ад гарачыні, прычапілася да ягонай рукі.
І як барбары абачылі павіслае на руццэ ягонай зьверанё, гукалі адзін аднаму: «Гэты чалавек, пэўне, забіўца, калі ўцекламу з мора справядлівасьць не дазволіла жыць».
А як убачылі варвары гада, зьвісаўшага з рукі ягонай, гаварылі паміж сабою: Пэўне гэты чалавек забойца, каторы хоць выйшаў з мора, помста не дае яму жыць.
Ён, адылі, строс зьверанё ў цяпло, не дазнаўшы ніякае шкоды.
А ён-то абтросшы гада ў вагонь, не пацярпеў нічога благога.
Яны ж спадзяваліся, што спохне альбо зьнецікі паваліцца мертвы; але як яны чакалі доўга і бачылі, што нічога надзвычайнага ня сталася яму, зьмянілі свой пагляд і сказалі, што ён бог.
Яны-ж думалі, што ён пачне пухнуць і раптам упадзе і памрэ. А калі яны доўга чакалі і ўбачылі, што яму не стаецца нічога дрэннага, зьмяніўшы думкі, казалі, што ён бог.
У суседзтве места таго былі землі начэльніка абтоку, наймя Публь, каторы прывеціў нас і тры дні вельма прыязьліва частаваў.
А ў тых мясцох былі двары князя вострава, на імя Публія, каторы прыняўшы нас, праз тры дні ласкава гасьціў.
І прыгадзілася, што айцец Публяў ляжаў хворы ў гаручцы а крываўцы. Паўла ўвыйшоў да яго, і памаліўся, і, узлажыўшы рукі свае на яго, уздаравіў яго.
І здарылася, што бацька Публія ляжаў хворы на трасцу і крываўку. Да яго ўвайшоў Павал, і памаліўшыся, і ўзлажыўшы на яго рукі, аздаравіў яго.
Як жа гэта сталася, іншыя, што на тым абтоку былі хворыя, прыходзілі і былі ўздараўляны;
Калі гэтае сталася, усе на востраве, якія мелі хваробы, прыходзілі і былі аздароўлены.
Каторыя таксама рабілі нам шмат сьці і, як мы адплывалі, далі нам падаркі на нашы патрэбы.
Яны так-жа да нас аднасіліся з вялікай пашанай, і калі мы адплывалі, налажылі, чаго было трэба.
За тры месяцы мы адплылі караблём, што зімаваў на абтоку, александрыскім, гэрбу Дыёскуры.
Пасьля-ж трох месяцаў мы паплылі на александрыйскім караблі, каторы зімаваў на востраве, у каторага быў знак Кастораў.
І, прыплыўшы да Сыракуз, заставаліся тры дні;
І прыбыўшы ў Сыракузы, прабылі там тры дні.
Скуль, наўкола плывучы, прыбылі да Рэґі; і як за дзень адмяніўся вецер на паўднявы, назаўтрае прыбылі да Путэолі,
Адтуль паплыўшы вокал, прыплылі ў Рэгію, а калі цераз адзін дзень падуў паўдзённы вецер, мы на другі дзень прыбылі ў Путэолі,
Ідзе знайшлі братоў, каторыя прасілі нас застацца зь імі дзён сем. І гэтак мы прыбылі да Рыму.
дзе знайшоўшы братоў, мы былі прошаны астацца ў іх сем дзён. І так прыбылі ў Рым.
І адгэтуль браты, пачуўшы праз нас, вышлі нам наўпярэймы аж да Апавае роўнядзі а Трох корчмаў, каторых абачыўшы, Паўла дзякаваў Богу і акрыяў.
А адтуль пачуўшы браты, выйшлі нам насустрэч аж да рынку Аппія і Трох Карчмаў. Калі іх убачыў Павал, падзякаваўшы Богу, набраў адвагі.
А як прышлі да Рыму, сотнік даставіў вязьняў вайводцу, а Паўлу дазволена было застацца апрыч із жаўнерам, што яго сьцярог.
Калі-ж мы прыбылі ў Рым, дазволена было Паўлу жыць асобна з сьцерагучым яго жаўнерам.
І сталася за тры дні, што ён згукаў галоўных із Жыдоў і, як яны зышліся, казаў ім: «Мужы браты! не зрабіўшы нічога супроці люду альбо звычаёў айцоўскіх, я быў выданы як вязень ізь Ерузаліму ў рукі Рымлян.
Пасьля-ж трох дзён склікаў першых з жыдоў і, калі яны зыйшліся, казаў ім: Мужы браты, я, нічога ня ўчыніўшы проціў народу або айцоўскага звычаю, зьвязаны з Ерузаліму быў аддадзены ў рукі рымлян.
Яны, выпытаўшы мяне, хацелі вывальніць, бо нямаш у мяне ніякае прычыны, гожае сьмерці.
Калі яны зрабілі аба мне допыт, хацелі мяне пусьціць, бо ня было ўва-мне ніякай прычыны сьмерці.
Але Жыды перачылі, дык я мусіў адазвацца да цэсара, але не каб вінаваць за што-колечы народ свой.
Калі-ж супраціўляліся жыды, я быў прымушаны апэляваць да цэзара, не каб я меў у нечым вінаваціць свой народ.
З гэтае прычыны я гукаў вас, каб пабачыцца з вамі і памужаваць із вамі, бо за надзею Ізраеляву спутаны я гэтымі зялезамі».
Дык дзеля гэтай прычыны я прасіў, каб вас пабачыць і пагаварыць. Бо дзеля надзеі Ізраіля я зьвязаны гэтым ланцугом.
Яны ж сказалі яму: «Мы лістоў не адзяржалі празь цябе зь Юдэі, ані з прыходзячых братоў ніхто не наказаў празь цябе і не сказаў чаго-колечы благога;
Яны-ж сказалі да яго: Мы не атрымалі аб табе ані пісьмаў з Юдэі, ані ніхто з братоў прыйшоўшы паведаміў або гаварыў што благое аб табе.
Але ўважаем за важнае пачуць ад цябе, як ты думаеш; бо ведама нам, што праз гэту гэрэсь усюдых сьперачаюцца».
Мы-ж просім, каб пачуць ад цябе, што ты думаеш; бо аб гэтай сэкце нам ведама, што ей усюды працівяцца.
І, прызначыўшы яму дзень, вельма шмат прышло да яго да гасподы; і ён з раньня да вечара ўрочыста сьветчыў ім праз гаспадарства Божае, пераконуючы іх празь Ісуса з права Масеявага а з прарокаў.
І назначыўшы яму дзень, прыйшло да яго на кватэру вельмі многа. Ён выкладаў ім, сьведчучы аб каралеўстве Божым і пераконываючы іх аб Езусе з закону Майсея і прарокаў ад ранку аж да вечара.
І адныя пераконаваліся сказаным ім, а другія ня верылі.
І некаторыя верылі таму, што гаварылася, а некаторыя ня верылі.
І, не згаджаючыся мяжсобку, яны выходзілі, як Паўла сказаў ім адно слова: «Добра казаў Дух Сьвяты Ісаям прарокам айцом нашым, кажучы:
І ня будучы паміж сабою згоднымі, адыходзілі. Павал казаў адно слова: Што добра Дух сьвяты гаварыў праз Ізаія прарока да айцоў нашых (Із. 6:9-10),
"Ідзі да люду гэтага і скажы: слухам пачуеце, і ніякім парадкам не зразумееце; і гледзячы глядзець будзеце, і ніякім парадкам не абачыце;
кажучы: «Ідзі да народу гэтага і скажы да іх: Вухам будзеце слухаць і не зразумееце, і гледзячы будзеце ўглядацца і ня ўгледзіце.
Бо заплыло тукам сэрца люду гэтага, і ледзь чуюць вушамі сваімі, і зачынілі вочы свае, каб неяк не пабачыць ачыма сваімі, і ня чуць вушамі, і не зразумець сэрцам сваім, і не навярнуцца, каб Я ўздаравіў іх".
Бо агрубела сэрца гэтага народу, і вушамі трудна чулі, і заплюшчылі вочы свае, каб часам ня ўбачыць вачыма, і не пачуць вушыма, і незразумець сэрцам, і не навярнуцца, і каб я не аздаравіў іх».
Дык ведайце, што спасеньне Божае паслана народам; яны й пачуюць».
Дык няхай будзе вам ведама, што паганам паслана гэтае збаўленьне Божае, і яны будуць слухаць.
І, як ён сказаў гэта, Жыды адышлі, вельма сьперачаючыся мяжсобку.
І калі ён гэтае сказаў, выйшлі ад яго жыды, маючы паміж сабою вялікую спрэчку.
І заставаўся ён два гады ў собскай найманай гасподзе, і прыймаў усіх, што прыходзілі да Яго,
І жыў праз цэлыя два гады ў сваей нанятай кватэры, і прыймаў усіх, якія прыходзілі да яго,
Абяшчаючы гаспадарства Божае і вучачы праз Спадара Ісуса Хрыста сусім адважна, без пераказаў.
абвяшчаючы каралеўства Божае і вучачы аб Пану Езусе Хрысьце з усей адвагай, без перашкоды.