Выхад 31 разьдзел

Выхад
Пераклад Яна Станкевіча → Дабравесця / «Спадчына»; Клышка

 
 

І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
 

«Гля, Я гукнуў наймя Бецал-эля, сына Ура Гуранка, з плямені Юдзінага.
 

І Я напоўніў яго Духам Божым, мудрасьцю, разумнасьцю, веданьням і ўсяляікім рамяством,
 

Дадумавацца спосабаў рабіць у золаце, срэбру а медзі.
 

І рэзаць каменьне на асаджэньне, і рэзаць дзерва на рабеньне ўсялякае работы.
 

І вось, Я даў яму Аголява Агісамашонка, з пакаленьня Дановага, і ў сэрца кажнага мудрага сэрцам улажу мудрасьць, і яны зробяць усе, што я расказаў табе:
 

Будан збору а скрыню сьветчаньня а века, што на ёй, а ўсе судзьдзе будану,
 

І стол а судзьдзе яго, і аброчнік кадзеньня,
 

І аброчнік усепаленьня а ўсе судзьдзе яго, і мыцельнік а падложак яго,
 

І адзецьці службовыя, і адзецьці сьвятыя Аарону сьвятару, і адзецьці сыном ягоным да сьвятарства,
 

І алей памазаньня, і кадзілаў пахнючых да сьвятыні: подле тога, як Я расказаў табе, яны зробяць».
 

І сказаў СПАДАР Масею, кажучы:
 

«І ты кажы сыном Ізраелявым, кажучы: "Сыботы Мае, адылі, дзяржыце, бо знак гэта меж Імною й вамі ў родах вашых, каб ведама было, што Я СПАДАР, Каторы пасьвячае вас.
 

І дзяржыце сыботу, бо яна сьвятая вам: хто збудзене яе, сьмерцю памрэць. Хто будзе ў яе рабіць работу, дык будзе выгублена тая душа з памеж люду свайго.
 

Шэсьць дзён няхай робяць работу, а дзень сёмы — сыбота супачынку, сьвятасьць СПАДАРУ: кажны, хто робе работу ў дзень сыботні, сьмерцю памрэць.
 

І будуць дзяржаць сынове Ізраелявы сыботу, каб спраўляць сыботу ў родах сваіх змоваю вечнай.
 

Памеж Імною й сынамі Ізраелявымі знак гэта на векі; бо ў шасьцёх днёх учыніў СПАДАР неба й зямлю, а сёмага дня перастаў і аддыхнуў».
 

І даў Бог Масею, як скончыў гутарыць ізь ім на гары Сынай, дзьве табліцы сьветчаньня, табліцы каменныя, напісаныя палцам Божым.