Дзеі 15 разьдзел
Дзеі Сьвятых Апосталаў
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Сабілы і Малахава
І некэтрыя, зышоўшы зь Юдэі, навучалі братоў: «Калі не абрэжацеся подле абычаю Масеявага, ня можаце спасьціся».
І нікаторыя, што прыйшлі зь Юдэі, навучалі братоў: калі ня будзеце абрэзанымі па звычаю Масеяваму, ня можаце быць уратаванымі.
А як Паўла а Варнава мелі немалую нязгоду а сьпярэчку зь імі, Паўла а Варнава і некатрыя іншыя былі прызначаны йсьці ў гэтай справе да Ерузаліму да апосталаў а старшых.
Пагэтаму ў Паўлы і Барнабы адбыўся спор і спрэчка нямала́я з прыйшоўшымі, дык (браты) пастанавілі адправіць Паўлу і Барнабу, і нікаторых другіх із іх да Апосталаў і старэйшынаў у Ярузалім адносна спрэчкі гэтай.
Дык, будучы прапушчаныя царквою, ішлі перазь Фініку а Самару, драбязна павядаючы праз навярненьне паган, і прычыніліся да вялікае радасьці ўсіх братоў.
Яны ж, пасланыя царквой, праходзілі праз Хвініку ды Самару, апавядаючы аб навароце паганаў, і радасьць вялікую рабілі ўсім братом.
Прыбыўшы ж да Ерузаліму, яны былі прыняты царквою а апосталамі а старшымі, і здалі лічбу з усяго, што Бог учыніў імі.
Прыйшоўшы ж у Ярузалім, яны былі прыняты царквой і Апосталамі ды старэйшынамі і расказалі, што ўчыніў зь імі Бог.
І паўсталі некатрыя з памеж тых, што, будучы з гэрэсі фарысэйскае, уверылі, і казалі, што маюць абразаць іх і расказаць ім дзяржаць закон Масеяў.
І паўсталі нікаторыя з гарэзіі хварысэяў, што ўверылі, кажучы, што трэба іх абрэзаць і наказа́ць, каб трымаліся Закону Масея.
І зьберліся апосталы а сьвятарове разгледзіць гэтую справу.
І сабра́ліся Апосталы і старэйшыны разгледзіць гэту справу.
Па вялікай сьпярэчцы, Пётра, устаўшы, сказаў ім: «Мужы браты! вы разумееце, што ад найраньшых дзён Бог з памеж вас абраў мяне, каб із вуснаў маіх пагане чулі слова дабравесьці і ўверылі;
Як жа адбыла́ся працяглая спрэчка Пётра, устаўшы, сказаў ім: мужчыны браты! вы ведаеце што ад пачатковых дзён Бог выбраў сярод нас, каб праз мае вусны пагане пачу́лі слова Эвангельля і ўве́рылі,
І Бог, ведамец сэрца, даў ім сьветчаньне, даючы Духа Сьвятога, як і нам;
і Знаўца сэрцаў Бог засьведчыў ім даўшы ім Духа Сьвятога, як і нам,
І ня ўчыніў розьніцы памеж нас і іх, ачысьціўшы сэрцы іхныя вераю.
і ня ўчыніў ніякай розьніцы між намі і імі, вераю ачысьціўшы сэрцы іхныя.
Цяпер жа, нашто вы спробуеце Спадара, кладучы йго на шыю вучанікаў, каторага не маглі панесьці айцове нашы ані мы?
Дык чаго ж вы цяпер спакушаеце Бога, ускласьці ярмо на шыю вучняў, якое ні ба́цькі нашыя ні мы ня былі ў сілах пане́сьці?
Але мы верым, што спасемся ласкаю Спадара Ісуса, тэю самаю сьцежкаю, як і яны».
Але дзякуючы Багадаці Госпада Ісуса Хрыста мы верым, што збаўлены так, як і яны.
І ўся множасьць маўчэла, і слухалі Варнаву а Паўлу, што павядалі праз знакі а чудосы, якія Бог учыніў імі паганам.
І змоўкла ўся грамада, і слухалі Барнабу і Паўлу, апавядаўшых якія знакі і цуды зрабіў празь іх Бог сярод паганаў.
А як яны змоўклі, адказаў Якаў, кажучы: «Браты, паслухайце мяне!
Пасьля ж таго як яны змоўклі пачаў гаварыць Якуб, кажучы: мужчыны браты! паслухайце мяне.
Сымон паведаў, як Бог найперш даведаўся, каб узяць із паган люд да імені Свайго.
Сымон патлумачыў як Бог на пачатку ўгледзіў атрымаць з паганаў народ у Імя Сваё.
І з гэтым згаджаюцца словы прарокаў, як напісана:
І з гэтым згаджаюцца Словы Прарокаў, як напісана:
"Потым зьвярнуся, і адбудую ўпалы будан Давідаў, і адбудую разьвярненьні яго, і пастанаўлю яго,
пасьля гэтага вярнуся і збудую Палатку Давіда што звалілася і руіны яе адбудую і папраўлю яе
Каб шукалі Спадара засталыя людзі і ўсі народы, над якімі гукана імя Мае, кажа Спадар, што чыне гэта.
так каб пача́лі шукаць Госпада (і) астатнія людзі і ўсе пагане, якім будзе прапаве́дана Імя Маё, гаворыць Госпад, Які робіць усё гэта.
Ведамныя Богу ад вечнасьці ўсі працы Ягоныя".
Ведамы Богу ад вечнасьці ўсе працы Ягоныя.
Затым я пастанавіў не задаваць клопату тым, што з паган наварачаюцца да Бога,
Пагэтаму я лічу́: ня абцяжа́рваць паганаў, якія наварочваюцца да Бога,
А напісаць ім, каб узьдзержаваліея ад забрудзяненьня балванамі і ад бязулства, і ад задушанага, і ад крыві, і не рабілі іншым таго, чаго ня хочуць сабе.
але напісаць ім: устрымлівацца ад гідотаў ідальскіх і блудадзейства, і заду́шанага (мяса) і крывí.
Бо Масей ад старавечных пакаленьняў мае ў кажным месьце тых, што абяшчаюць яго, чытаны ў бажніцах кажнае сыботы».
Бо Масей ад даўных родаў мае па местах тых, што абвяшчаюць яго ў сынагогах, чыта́ны кожную суботу.
Тады бачылася добрым апосталам а сьвятаром із усёй царквою, паслаць абраных з памеж сябе з Паўлам а Варнаваю да Антыёхі: Юду, званага Варсава, а Сілу, мужоў-правадыроў памеж братоў.
Тады наду́малі Апосталы і старэйшыны разам з усёй царквой паслаць у Антыёху з Паўлам і Барнабай выбраных спасярод сябе́ людзей: Юду, называнага Варсавай, і Сілу мужчын перадавых сярод братоў,
Напісаўшы пераз рукі іхныя: «Апосталы а старшыя а браты братом, што з памеж паган ув Антыёсе а Сыры а Кіліццы: здарованьне!
напісаўшы рукамі сваімі наступнае: Апосталы і старэйшыны і браты: братом з паганаў, што (жывуць) у Антыёсе і Сірыі і Кілікі, радавацца.
З тае прычыны, што мы пачулі, што некатрыя, прышлыя ад нас, задалі вам клопату словамі, захістаўшы душы вашы, кажучы, што маеце быць абразаны й дзяржаць Закон, чаго мы ім не паручалі;
З тае прычыны, што мы пачулі, што нікаторыя прыходзячы ад нас, устрывожылі вас словамі ды захісталі ду́шамі вашымі, ка́жучы абрэзывацца і трымацца Закону, чаго мы (ім) ня даруча́лі,
Дык бачылася добрым нам, дайшоўшы да адназгоднага рассудку, паслаць абраных мужоў да вас із нашымі любовымі Варнаваю а Паўлам,
надумалі мы, сабраўшыся аднадушна (ды) выбраўшы мужчын паслаць да вас разам зь лю́бымі нам Барнабай і Паўлам,
Мужамі, што далі жыцьцё свае дзеля імені Спадара нашага. Ісуса Хрыста.
людзьмі, аддаўшымі ду́шы свае за Імя Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Дык мы паслалі Юду а Сілу, каторыя самы скажуць вам і словамі тое самае.
Вось жа (мы) паслалі Юду і Сілу, і яны абвесьцяць (вам) тое і словам.
Бо бачылася Духу Сьвятому й нам не накладаць на вас большага цяжару, апрача гэтага канечне патрэбнага:
Бо наду́малася Сьвятому Духу і нам ніякага больш цяжару на вас ня ўскла́даць апрача гэтага ніабходнага:
Узьдзержавацца ад абраканага балваном і ад крыві, і ад задушанага, і ад бязулства. Дзержачы гэта, добра зробіце. Бывайце здаровы!»
узьдзержывацца ад ахвяраванага ідалам і крыві, і заду́шанага (мяса), і блудадзейства; высьцерагаючыся гэтага, зробіце добра. Бывайце здаровыя.
Дык яны, будучы выпраўленыя, зышлі да Антыёхі і, зьбершы множасьць, даручылі ліст.
Яны ж, пасланыя, прыйшлі ў Антыёху і, сабраўшы грамаду, перада́лі пісьмо.
І, прачытаўшы ліст, яны цешыліся з даменьня гэтага.
І, прачытаўшы, (яны) узрадаваліся гэтаму суцяшэньню.
Юда ж а Сіла, будучы самы прарокамі, дамянялі братом чысьленымі гутаркамі і ўмацавалі іх.
Юда і Сіла таксама будучы прарокамі многімі словамі абадзёрылі братоў ды ўмацавалі.
Як яны пабылі там якісь час, яны ў супакою былі адпушчаны братамі да тых, што іх паслалі.
Прабыўшы ж (там патрэбны) час (яны) былі зь мірам адасланы братамі да Апосталаў.
Сілу, адылі, бачылася застацца там, а Юда зьвярнуўся да Ерузаліму.
Але Сіле надумалася застацца тамака.
Паўла ж а Варнава заставаліся ўв Антыёсе, вучачы а абяшчаючы слова Спадарова із шмат якімі іншымі.
Паўла ж і Барнаба заставаліся ў Антыёсе навучаючы і абвяшчаючы разам з многімі другімі Слова Госпада.
За колькі ж дзён Паўла сказаў Варнаве: «Зьвярнімася й даведаймася да братоў у кажным месьце, ідзе мы абяшчалі слова Спадарова, як яны маюцца».
І пасьля некалькіх дзён Павал сказаў Барнабе: вернемся, наведаем братоў нашых па ўсіх местах, дзе мы абвяшчалі Слова Госпада: як (яны яго) трымаюцца.
Варнава ж пазычыў узяць із сабою таксама Яана, званага Маркам;
Барнаба ж захацеў узяць з сабою Яана, называнага Маркам.
Але Паўла думаў, што ня добра браць із сабою таго, каторы адышоў ад іх із Памфілі і ня йшоў зь імі да тае працы.
Але Паўла меркаваў ня браць яго з сабою, (бо) ён адстаў ад іх у Памхвілі ды ня пайшоў зь імі на справу.
І паўстала войстрая сьпярэчка, ажно яны разлучыліся адзін із адным; Варнава ўзяў Марку із сабою і паплыў да Кіпры;
Дык узьняло́ся няпаразуменьне, так што яны разлучыліся адзін з адным, і Барнаба ўзяўшы Марка адплыў на Кіпр.
А Паўла, абраўшы Сілу, пайшоў, будучы паручаны братамі ласцы Божай.
А Паўла пайшоў абраўшы сабе Сілу даручо́ны братамі Багадаці Бога.
І праходзіў Сыру а Кіліку, мацуючы цэрквы.
І праходзіў праз Сірыю і Кіліку ўмацоўваючы цэрквы.