Дзеі 15 верш » Дзеі 15:39 — параўнанне перакладаў.

Дзеі 15 верш 39

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Дзеі 15:39 / Дз 15:39

Filter: all
Адгэтуль і сталася крыўда, так што яны разлучыліся адзін з адным; і Варнава, узяўшы Марка, адплыў на Кіпр;

Тады сталася спрэчка, так што яны разлучыліся адзін з адным, і Барнаба, узяўшы Марка, паплыў на Кіпр.

І ўсчынілася крыўда, так што раздзяліліся, і Барнаба, узяўшы Марка, паплыў на Кіпр,

І паўстала войстрая сьпярэчка, ажно яны разлучыліся адзін із адным; Варнава ўзяў Марку із сабою і паплыў да Кіпры;

Дык узьнялася сварка, ажно яны разлучыліся адзін з адным, і Варнава, узяўшы Марка, адплыў на Кіпр.

Адбыла́ся спрэчка, так што яны разлучы́ліся адзін з адным; і Варнава, узя́ўшы Марка, адплы́ў на Кіпр;

Адбылася спрэчка, так што яны разышліся адзін з адным. Тады Барнаба ўзяў з сабою Марка і паплыў на Кіпр,

І адбылася вострая спрэчка, так што яны разышліся адзін з адным, і Варнава, узяўшы з сабою Марка, адплыў на Кіпр.

Дык узьняло́ся няпаразуменьне, так што яны разлучыліся адзін з адным, і Барнаба ўзяўшы Марка адплыў на Кіпр.

Дык сталася нязгода, так што яны адыйшлі адзін ад другога, а Барнаба-то, узяўшы Марка, адплыў на Цыпр.

Dyk stałasia niazhoda, tak što jany adyjšli adzin ad druhoha, a Barnaba-to, uziaŭšy Marka, adpłyŭ na Cypr.

И бысть межи неми распря тако, иже разлучишеся от себе. Варнава убо, поимъ Марка, отплыл во Кипръ.

И бысть межи неми распря, тако иже разлучишеся от себе • Варнава убо поимъ Марка отплыл во Кипръ •

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter