Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

БУДАВАЎ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «будаваў» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім.

БУДАВАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Калі ўвядзе цябе ГОСПАД, Бог твой, у зямлю, якую запрысяг бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу, калі дасьць табе гарады вялікія і добрыя, якіх ты не будаваў,

Дом, які валадар Салямон будаваў для ГОСПАДА, меў шэсьцьдзясят локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і трыццаць локцяў вышыні.

а ў адзінаццатым годзе, у месяцы Буль, значыцца, у восьмым месяцы, быў скончаны Дом [Божы] з усімі прыналежнасьцямі ягонымі і з усім упарадкаваньнем яго. Будаваў яго [Салямон] сем гадоў.

А дом свой будаваў Салямон трынаццаць гадоў, і скончыў увесь дом свой.

І сталася праз дваццаць гадоў, у якія Салямон будаваў два дамы, Дом ГОСПАДА і дом валадара,

І вось такая была прычына, што ён падняў руку на валадара. Салямон будаваў Мілло і замураваў вылом [у муры] ў горадзе Давіда, бацькі свайго.

І яны так адказалі нам, кажучы: “Мы — слугі Бога неба і зямлі, і будуем Дом, які быў пабудаваны шмат гадоў таму, і вялікі валадар у Ізраілі будаваў яго і скончыў [будаўніцтва].

А каля яго будавалі Ерыхонцы, а каля іх будаваў Заккур, сын Імры.

І кожны будаўнік быў падперазаны мячом па сьцёгнах сваіх, і [так] будаваў. І той, што дзьме ў рог, [быў] пры мне.

Бо ён крыўдзіў і не зважаў на ўбогіх, рабаваў дамы, якія не будаваў.

Глядзі, Я стаўлю цябе сёньня над народамі і валадарствамі, каб вырываў і разбураў, каб нішчыў і руйнаваў, каб садзіў і будаваў».

Калі чыя работа, якую ён будаваў, застанецца, той атрымае нагароду.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter