Ня помсьці і не насі крыўду на сыноў народу твайго. Любі бліжняга твайго як самога сябе. Я — ГОСПАД!
але няхай будзе ён пасярод вас як тутэйшы, і любі яго як самога сябе, бо і вы былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай. Я — ГОСПАД, Бог ваш!
Любі ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёй душой тваёй і ўсёй моцай тваёю.
Любі ГОСПАДА, Бога твайго, і захоўвай загады Ягоныя, і пастановы Ягоныя, і прысуды Ягоныя, і прыказаньні Ягоныя ўсе дні.
і любі ГОСПАДА, Бога твайго, і слухай голас Ягоны, і туліся да Яго, бо Ён — жыцьцё тваё і доўгасьць дзён тваіх, каб ты жыў на зямлі, якую абяцаў ГОСПАД бацькам тваім, Абрагаму, Ісааку і Якубу, што дасьць ім яе».
Не пакідай яе, і яна захавае цябе, любі яе, і яна будзе пільнаваць цябе.
Не любі спаць, каб табе не зьбяднець, адкрый вочы свае, і насыцішся хлебам.
Вы чулі, што сказана: “Любі бліжняга твайго і ненавідзь ворага твайго”.
шануй бацьку твайго і маці; і любі бліжняга твайго, як самога сябе».
А Ісус сказаў яму: «“Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім”.
Другое ж падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго, як самога сябе”.
і: “Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, усёю душой тваёй, усім разуменьнем тваім і ўсёю моцаю тваёю”.
І другое, падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго як самога сябе”. Іншага прыказаньня, большага за гэтыя, няма».
Ён жа, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе».
Калі, аднак, вы спаўняеце валадарскі закон паводле Пісаньня: «Любі бліжняга твайго як самога сябе», добра робіце;
Бо прыказаньні «Не чужалож», «Не забівай», «Не крадзі», «Ня сьведчы фальшыва», «Не пажадай» і кожнае іншае зьмяшчаюцца ў гэтым слове: «Любі бліжняга твайго як самога сябе».
Бо ўвесь Закон у адным слове спаўняецца: «Любі бліжняга твайго як самога сябе».