Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

ПРАЦЯГНУЎ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «працягнуў» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПРАЦЯГНУЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І анёл ГОСПАДА працягнуў канец кія, які [трымаў] у руцэ Сваёй, і дакрануўся ім да мяса і праснакоў, і выйшаў агонь са скалы, і спаліў мяса і праснакі. І анёл ГОСПАДА зьнік з вачэй ягоных.

Хто даў меру ёй, ці ты ведаеш? Або хто працягнуў над ёй вяроўку мерную?

Любы мой працягнуў руку сваю праз адтуліну і задрыжэла ў-ва мне нутро маё.

І працягнуў ГОСПАД прамаўляць да мяне яшчэ, кажучы:

Пастанавіў ГОСПАД зруйнаваць муры дачкі Сыёну, працягнуў шнур, не ўхіліў рукі Сваёй ад нішчэньня, і апрануў у жалобу вежы і муры, яны разам змарнелі.

Дык Ісус, зьлітаваўшыся, працягнуў руку і дакрануўся да яго, і кажа яму: «Хачу, будзь ачышчаны».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter