Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

СІН — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «Сін» сустракаецца 16 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі.

СІН

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І вырушылі з Эліму, і прыйшла ўся грамада сыноў Ізраіля ў пустыню Сін, якая паміж Элімам і Сынаем, у пятнаццаты дзень другога месяца пасьля выхаду іхняга з зямлі Эгіпецкай.

І вырушыла ўся грамада сыноў Ізраіля з пустыні Сін у падарожжы свае, паводле [слова з] вуснаў ГОСПАДА, і сталі табарам у Рэфідыме, і не было вады, каб піць народу.

І яны пайшлі, і выведалі зямлю ад пустыні Сін аж па Рэхоб каля ўваходу ў Хамат.

І прыйшлі ў першы месяц сыны Ізраіля, уся грамада, у пустыню Сін, і затрымаўся народ у Кадэшы. Там памерла Мірыям, і там была пахаваная.

бо вы супрацівіліся [слову] з вуснаў Маіх у пустыні Сін падчас бунту грамады, бо вы не зьявілі сьвятасьць Маю перад вачыма іхнімі, [даючы ім] вады». Гэта вада Мэрывы каля Кадэшу ў пустыні Сін.

І вырушылі ад Мора Чырвонага, і сталі табарам у пустыні Сін.

І вырушылі з пустыні Сін, і сталі табарам у Дафцы.

І вырушылі з Эцыён-Гебэру, і сталі табарам у пустыні Сін, у Кадэшы.

Паўднёвая мяжа будзе ад пустыні Сін да ваколіц Эдому, і будзе паўднёвая мяжа з усходу ад краю Мора Салёнага.

І зьверне мяжа вашая на поўдзень да ўзвышша Акраббім, і пойдзе праз Сін на поўдзень да Кадэш-Барнэа, і пойдзе да Хацар-Адару, і дойдзе да Ацмону.

За тое, што вы дапусьціліся злачынства адносна Мяне між сынамі Ізраіля пры водах Мэрывы каля Кадэшу, у пустыні Сін, за тое, што вы ня выявілі сьвятасьць Маю сярод сыноў Ізраіля,

Пакаленьне сыноў Юды жэрабям атрымала [спадчыну] паводле сем’яў сваіх: да мяжы Эдому, да пустыні Сін, насупраць Нэгеву на поўдзень аж да канца паўднёвага.

і кіравалася далей на поўдзень ад Маале-Акрабіму, і праходзіла праз Сін, і ўзыходзіла на поўдзень да Кадэш-Барнэа, і ішла да Хецрону, і ўзыходзіла да Адару, і паварочвала да Карка,

І Я выльлю гнеў Мой на Сін, крэпасьць Эгіпецкую, і вынішчу шматлюдзтва ў Но.

І Я спашлю агонь на Эгіпет; будзе качацца ад болю Сін, і Но будзе здабыты, а на Ноф [прыйдуць] ворагі ўдзень.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← СІЛЫ
СІНЭЯ →