Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

СЬВЕДЧАНЬНЕМ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «сьведчаньнем» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Сёмухі.

СЬВЕДЧАНЬНЕМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І сказаў [Абрагам]: «Бо сем гэтых ягнятаў возьмеш з рукі маёй, каб яны былі мне сьведчаньнем, што я выкапаў гэтую студню».

А цяпер хадзі, заключым запавет я і ты, і ён будзе сьведчаньнем паміж мною і табою».

Ня будзеш сьведчыць супраць бліжняга твайго сьведчаньнем фальшывым.

У Намёце Спатканьня навонкі ад заслоны, якая перад Сьведчаньнем, будуць запальваць іх Аарон і сыны ягоныя з вечара да раніцы перад абліччам ГОСПАДА. [Гэта] пастанова вечная для пакаленьняў іхніх ад сыноў Ізраіля.

І паставіш яго перад заслонаю, якая перад Каўчэгам Сьведчаньня, перад накрыўкаю, якая над Сьведчаньнем, дзе Я буду сустракацца з табою.

І стаўчэш яго дробна, і паложыш перад Сьведчаньнем у Намёце Спатканьня, дзе Я буду сустракацца з табою. Гэта сьвятое сьвятых будзе для вас.

Ня сьведчы супраць бліжняга твайго сьведчаньнем фальшывым.

Калі яны так заўтра скажуць нам і нашчадкам нашым, мы скажам: “Вось падабенства ахвярніка ГОСПАДА, які зрабілі бацькі нашыя не для цэласпаленьняў, не для ахвяраў крывавых, але каб гэта было сьведчаньнем між намі і вамі”.

А было даўней у Ізраілі адносна адкупленьня і адносна зьмены ў зацьвярджэньні кожнай справы, што чалавек здымаў сандал свой і даваў яго бліжняму свайму. І гэта было сьведчаньнем у Ізраілі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter