Госпадзе Божа, не адварочвай аблічча ад Намашчэнца Твайго; памятай пра міласэрнасць да Давіда, паслугача Твайго».
Не адварочвай аблічча Твайго ад мяне, не адцурайся ў гневе ад слугі Твайго. Ты памочнік мой, не адрынь мяне і не пакінь мяне, Божа збавення майго!
І не адварочвай аблічча Твайго ад слугі Твайго; бо перапалоханы я, хутчэй выслухай мяне.
Дзеля Давіда, паслугача Твайго, не адварочвай аблічча ад намашчэнца Твайго.
Чуў Ты мой крык: «Не адварочвай вуха Свайго ад майго плачу і ўмольванняў».
Сыне, не адмаўляй у дапамозе бедным ды вачэй сваіх не адварочвай ад беднага.
Не адмаўляй беднаму, які просіць дапамогі, і не адварочвай аблічча свайго ад убогага.
Не адварочвай вачэй тваіх ад беднага, дзеля гневу, ды не дай яму магчымасці, каб у адказ ён праклінаў цябе;
Адварочвай тваё аблічча ад красуні і не прыглядайся да чужой прыгажосці.
Дык цяпер, што Табе падабаецца — рабі са мной, і загадай, каб прыняты быў дух мой, каб адарваўся я ад паверхні зямлі і стаў зямлёй, бо лепш мне смерць, чым жыццё, бо мушу слухаць ілжывыя дакаранні ды вялікі смутак апанаваў мяне. Загадай, Госпадзе, каб быў вызвалены я ад гэтае нядолі, і пусці мяне ў месца вечнае, і не адварочвай аблічча Твайго ад мяне, Госпадзе, бо лепш мне памерці, чым бачыць такую нядолю ў жыцці маім і слухаць дакоры».
І з маёмасці сваёй, сыне, давай міласціну і не адварочвай аблічча твайго ад ніводнага беднага і тады не адвернецца ад цябе аблічча Божае.