Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

АЛЯКСАНДР — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Аляксандр» сустракаецца 21 раз у 21 верше.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

АЛЯКСАНДР

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
і першасвятар Анна, і Каяфа, і Ян, і Аляксандр ды колькі іх было са святарскага роду

Аляксандр, меднік, шмат учыніў мне ліха. Няхай аддасць яму Госпад паводле дзейнасці яго.

І сталася: пасля таго як Аляксандр Вялікі, сын Піліпа, мацэдонец, які першы цараваў у Грэцыі, выйшаў з зямлі Кетым, перамог Дарыя, цара персаў і мідыйцаў,

І цараваў Аляксандр дванаццаць гадоў, і памёр.

і што ў ім ёсць святыня, з багаццямі вялікімі, і што завесы там залатыя, і панцыры, і шчыты, якія пакінуў там цар Мацэдоніі Аляксандр Піліпаў, які першы цараваў у Грэцыі.

І ў сто шасцідзесятым годзе пайшоў Аляксандр Эпіфан, сын Антыёха, і здабыў Пталемею; і яны прынялі яго, і ён там стаў царом.

І цар Аляксандр даведаўся аб прырачэннях, якія Дэмэтрый зрабіў Ёнату, і расказалі яму пра баі і мужнасць, якую ён даканаў і браты яго, і пра цяжкасці, якія яны мелі.

«Цар Аляксандр брату Ёнату — прывітанне.

«Чаму дапусціліся мы да таго, што Аляксандр апярэдзіў нас і завязаў сяброўства з юдэямі, і гэтым умацаваўся?

І ім больш спадабаўся Аляксандр, бо ён для іх быў першы ў словах супакою, і на яго баку ваявалі яны ўвесь час.

І цар Аляксандр сабраў вялікае войска і павёў лагер супраць Дэмэтрыя.

І Аляксандр паслаў легатаў да Пталемея, цара Егіпта, з такімі словамі:

І сустрэў іх цар Аляксандр, і аддаў ён яму дачку Клеапатру, і ў Пталемеі справілі вяселле, як цары, з вялікаю пышнасцю.

І цар Аляксандр напісаў Ёнату, каб прыбыў да яго.

і даведаўся пра гэта цар Аляксандр, і засумаваў дужа, і вярнуўся ў Антыёхію.

І сталася, што Аляксандр, цар, даведаўся аб тых падзеях, і ўшанаваў Ёнату яшчэ больш,

І ён прыбыў у Сірыю са словамі супакою, і адкрывалі яму гарады, і сустракалі яго, бо цар Аляксандр загадаў выходзіць яму насустрач, бо ён быў цесцем яго.

І паслаў ён да Дэмэтрыя легатаў сказаць: «Прыбудзь, заключым супакой між сабой, і дам табе дачку сваю, якую мае Аляксандр, і будзеш валадарыць у царстве бацькі свайго;

А цар Аляксандр у той час быў у Цыліцыі, таму што жыхары гэтых гарадоў паўсталі супраць яго;

і Аляксандр даведаўся пра гэта, і выступіў супраць яго вайной. І Пталемей узяў войска, і сустрэў яго моцнаю рукой, і змусіў яго ўцякаць.

І ўцёк Аляксандр у Арабію, каб там схавацца; цар жа Пталемей узвысіўся.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter