Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

БУДАВАЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «будаваць» сустракаецца 24 разы у 24 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

БУДАВАЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Гэтак вось рассеяў іх Госпад з таго месца па ўсёй зямлі, таму перасталі будаваць горад.

Заручышся з жонкай, а другі будзе спаць з ёй. Будзеш будаваць дом, але не будзеш жыць у ім, пасадзіш вінаграднік, але не збярэш пладоў яго.

У чатырыста васьмідзесятым годзе па выхадзе ізраэльцаў з зямлі Егіпецкай, на чацвёрты год царавання Саламона над Ізраэлем, у месяцы Зіў, — гэта другі месяц, — пачаў ён будаваць дом Госпаду.

Сталася ж пасля таго, як Саламон скончыў будаваць святыню Госпада і палац царскі, і ўсё, што задумаў і хацеў зрабіць,

і ўсе гарады для свірнаў, што да яго належаць, і гарады для калясніц, і гарады для коней, і ўсё, што яму падабалася; каб будаваць у Ерузаліме, і ў Лібане, і ўва ўсёй зямлі, што яму належыць.

Калі аб гэтым даведаўся Бааса, кінуў будаваць Раму і вярнуўся ў Тэрсу.

І пачаў Саламон будаваць дом Госпаду ў Ерузаліме на гары Морыя, якую паказаў яму Давід, бацька яго, на месцы, якое прыгатаваў Давід, на таку Арнана Евусея.

А пачаў будаваць у другім месяцы ў чацвёрты год свайго царавання.

і, прыйшоўшы да Зарабабэля і да кіраўнікаў родаў, сказалі ім: «Мы будзем будаваць разам з вамі, бо, як і вы, мы звяртаемся да Бога вашага і складаем Яму ахвяры ад дзён Асархадона, цара асірыйцаў, які прывёў нас сюды».

І Зарабабэль, і Ешуа, і іншыя кіраўнікі родаў Ізраэля сказалі ім: «Не належыць нам з вамі будаваць дом Богу нашаму, але мы самі пабудуем самастойна дом Госпаду, Богу Ізраэля, як загадаў нам Кір, цар персаў».

Тады падняліся Зарабабэль, сын Салаціэля, і Ешуа, сын Ёсэдэка, і пачалі будаваць святыню Божую ў Ерузаліме; а прарокі Божыя дапамагалі ім.

А тым часам прыбылі да іх Татанай, які быў кіраўніком за ракою, і Старбузанай, і іх дарадчыкі і так сказалі ім: «Хто даў вам права будаваць дом гэты і дарабляць муры гэтыя?

Дык мы спыталіся ў тых старэйшын і так казалі ім: “Хто даў вам права будаваць дом гэты і гэтыя муры дакончыць?”

дазвольце ім будаваць гэтую святыню Божую; хай кіраўнік юдэяў і старшыны іх будуюць гэты дом Божы на месцы яго.

А старшыны юдэйскія будавалі і мелі поспех, згодна з прароцтвам Агея прарока і Захарыі, сына Адо, і скончылі яны будаваць па загадзе Бога Ізраэля і па распараджэнні Кіра, і Дарыя, і Артаксэркса, цароў персаў,

час забіваць і час лячыць, час нішчыць і час будаваць;

Не будуць будаваць, каб хто іншы ў іх пражываў, не будуць садзіць, каб хто іншы спажываў. Бо на ўзор даўгавечнасці дрэва будзе даўгавечнасць Майго народа і Мае выбраннікі доўга карыстацца будуць з плёну рук сваіх.

І не будзеце вы будаваць дамоў, не будзеце сеяць ніякае насенне, не будзеце садзіць вінаградніку ані мець яго, але будзеце жыць у палатках па ўсіх днях вашых, каб жылі многія дні на зямлі, на якой вы вандроўнікі”.

і будуць у ёй жыць спакойна, і будуць будаваць дамы, і будуць садзіць вінаграднікі; і будуць жыць бяспечна ў той час, калі над усімі ворагамі іх вакол Я буду праводзіць суд, і даведаюцца, што Я — Госпад, Бог іх”».

«Вось што кажа Госпад Магуццяў, прамаўляючы: “Народ гэты кажа: не прыйшоў яшчэ час будаваць дом Госпадаў”».

Калі Эдом так скажа: “Знішчаны мы, але зноў адбудуем тое, што знішчана” — вось, што кажа Госпад Магуццяў. — “Яны будуць будаваць, і Я развалю; і будуць іх называць “Межы бязбожнасці” і “Народ, на які ўзгарэўся гнеў Госпадаў навекі”.

кажучы: “Гэты чалавек пачаў будаваць і не змог скончыць”.

Прытым я стараўся прапаведаваць добрую вестку там, дзе не ўспаміналася імя Хрыста, каб не будаваць на чужым падмурку,

Добрая ёсць малітва з постам, і міласціна — са справядлівасцю. Лепш — невялікае са справядлівасцю, чым вялікае — са злачыннасцю. Лепш даваць міласціну, чым будаваць скарбніцы для золата.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter