Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЦІКУЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «цікуе» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча.

ЦІКУЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А Давід уцёк з Наёта ў Раме, і дабраўся да Ёнатана, і сказаў яму: «Што я зрабіў, у чым мая віна і чым я зграшыў адносна бацькі твайго, што цікуе ён на маё жыццё?»

І сказаў цар Абісаю і ўсім сваім паслугачам: «Вось, сын мой, які выйшаў з нутра майго, цікуе на жыццё маё; тым больш зараз гэты сын Бэньяміна. Не перашкаджайце яму праклінаць па загадзе Госпадавым.

Цікуе Эфраім, народ Бога майго, — на прарока; на ўсіх яго дарогах — лавецкае сіло, варожасць — у самім доме Бога яго.

Ты, аднак, не вер ім, бо болей сарака з іх цікуе на яго. Яны пакляліся клятвай не есці і не піць, пакуль не заб’юць яго, і ўжо прыгатаваліся, чакаючы твайго дазволу».

Ад іскры адной разгараюцца вугалі, і ад аднаго ліхотніка разліваецца кроў; а чалавек грэшны цікуе на кроў.

Леў заўсёды цікуе на здабычу, так грахі на тых, якія дапускаюцца злачынстваў.

Не шукай парады ў таго, хто на цябе цікуе, і перад зайздроснымі хавай свой намер.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter