Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ГУБІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «губі» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ГУБІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І ў малітве прасіў: “Госпадзе, Божа, не губі народ Твой і спадчыну Тваю, якую адкупіў Ты веліччу Сваёй, бо вывеў з Егіпта дужаю рукой.

Не губі з бязбожнікамі душы маёй і з мужамі крыважэрнымі — жыцця майго.

Бо да Цябе, Госпадзе, Госпадзе, [звяртаю] вочы мае; да Цябе прыбег я; не губі душы маёй.

Калі ж дзеля стравы засмучаеш брата свайго, то ты не кіруешся любоўю. Таму не губі страваю сваёй таго, за каго памёр Хрыстос!

Юдэі ж, якія пад прымусам ішлі з ім, казалі: «Не губі іх так па-дзікунску і бязлітасна, але ўшануй дзень святы, якому Той, Хто беражэ ўсё, прыдаў хвалы і святасці».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter