Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ХМАР — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «хмар» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Сёмухі.

ХМАР

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І неўзабаве здарылася: нябёсы пацямнелі ад хмар і ветру, і пачаўся лівень. А Ахаб сеў у калясніцу і накіраваўся ў Езрагэль.

Калі пыха яго падымецца да неба, і галава яго дакранецца да хмар,

Хто, сапраўды, можа зразумець разлегласць хмар, грымоты палаткі Яго?

Ці зведаў ты вялікія шляхі хмар і пра цуды Таго, Хто ў мудрасці дасканалы?

Ці ўздымеш свой голас да хмар, і каб хвалі вады накрылі цябе?

і пусціў ён моцныя галіны, прыдатныя на скіпетры царскія, і ўзвысіўся ён аж да хмар у вышыні сваёй, і з’явіўся ў мностве лістоты сваёй.

Вось, Асур, як кедр у Лібане, прыгожы галінамі, і густы лісцем, і гонкі вышынёю, і між хмар паднялася яго верхаліна;

Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: “За тое, што ён так высока вырас, і верхавіну сваю падняў аж да хмар, і сэрца яго ўбілася ў пыху з прычыны сваёй вялікасці,

Хто служыць Богу, будзе прыняты з задавальненнем, ды маленне яго падымецца аж да хмар.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ХМАРА →