Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Эзэкіэля 19 Эзэкіэля 19 разьдзел

1 І ты галасі над князямі Ізраэля,
2 і скажы: “Якой жа львіцай між ільвамі была твая маці? Яна ляжала паміж ільвянятамі, сваіх малых гадавала.
3 І выгадавала адно з ільвянятак сваіх; і стаў ён ільвом, і навучыўся хапаць здабычу, і пажыраў людзей.
4 І супраць яго склікалі народы, патрапіў ён у іх яму; і павялі яго на ланцугу ў зямлю Егіпецкую.
5 Калі ўбачыла яна, што дарма чакае і што прапала надзея яе, узяла іншага з ільвянятак сваіх, выгадавала яго львом.
6 Бегаў ён між ільвамі, стаў ільвом, і навучыўся хапаць здабычу, і пажыраў людзей;
7 і нападаў ён на іх палацы, і нішчыў гарады іх. І аслупянела зямля і ўсё насельніцтва яе ад голасу рыку яго.
8 Ды сабраліся супраць яго народы адусюль з наваколляў, і расцягнулі на яго сетку сваю, і патрапіў ён у іх яму.
9 І на ланцугу запхнулі яго ў клетку, і завялі яго да цара Бабілона; той замкнуў яго ў вязніцы, каб не чуўся больш голас яго на гарах ізраэльскіх.
10 Маці твая падобная да вінаграду, пасаджанага над вадою. Выраслі плады яго і галіны яго дзеля мнагаводдзя;
11 і пусціў ён моцныя галіны, прыдатныя на скіпетры царскія, і ўзвысіўся ён аж да хмар у вышыні сваёй, і з’явіўся ў мностве лістоты сваёй.
12 І ў гневе вырваны быў ён і кінуты на зямлю, і вецер гарачы высушыў плады яго; была паламана і ссушана галіна моцы яго, агонь з’еў яе.
13 І цяпер перасаджаная яна ў пустыню, на зямлю бязлюдную і сухую.
14 І выбіўся агонь з галіны яго, і плады яго з’еў; і не было ўжо ў яго галін дужых, скіпетра валадарання. Вось жальба, і будзе яна галашэннем”».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Эзэкіэля, 19 разьдзел

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017