І ў Ерузаліме зрабіў машыны, па-майстэрску прыдуманыя, якія памясціў на вежах і па вуглах муроў, каб страляць з лукаў і кідаць вялікія камяні; і пашырылася слава яго імя далёка таму, што яму цудоўна дапамагаў Госпад і зрабіў яго магутным.
І сталася на світанні, калі жыхары паднялі вочы свае, убачылі яны шматлікае войска, незлічонае і як падносяць драбіны і машыны асадныя, каб захапіць умацаванне і яго жыхароў.
Ды сышліся разам і асадзілі іх у сто пяцідзесятым годзе, і навялі на іх каменямёты і машыны асадныя.
І прайшлі яны праз Ідумею, і да Бэтсура наблізіліся. І многа дзён ваявалі, і пабудавалі машыны аблогавыя, і асаджаныя выйшлі і спалілі іх агнём ды храбра ваявалі.
Сам жа распачаў асаду святыні, якая трывала доўгі час; і паставіў там каменямёты і аблогавыя машыны, прылады для кідання агню і стрэлаў.
Але і юдэі зрабілі машыны супраць іх машын і ваявалі многа дзён;
і падышоў, і паставіў лагер ля Бэтбасі, і асадзіў яго на доўгі час, і падрыхтаваў асадныя машыны.
Сімон жа і яго ваяры выйшлі з горада і спалілі асадныя машыны,
У той час Ёната сабраў юдэяў, каб здабыць крэпасць у Ерузаліме; і прыгатавалі супраць яе асадныя машыны, прытым шмат.
І якія былі ўнутры машыны, уварваліся ў горад; і ў горадзе сталася страшэннае замяшанне.
Цар Антыёх на другі дзень асадзіў войска Доры, адпраўляючы туды новыя сілы, ды будуючы машыны, ды замкнуў Трыфана, каб ён не выйшаў і не ўвайшоў.