Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МЕНЕЙ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «меней» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Клышкi.

МЕНЕЙ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Так і зрабілі сыны Ізраэля, і сабралі адзін болей, другі меней.

Калі было яно яшчэ некранутае, было яно прыдатным да апрацоўкі; тым меней, калі агонь яго спаліць і знішчыць, нічога ад яго не застанецца для апрацоўкі.

А той, які не ведаў і рабіў вартае кары, будзе пакараны меней. Ад кожнага, каму болей дадзена, болей спытаюць, і ад таго, каму многа даручана, болей патрабаваць будуць.

Ці ж вы меней атрымалі, чым іншыя цэрквы? Хіба адно толькі, што не быў вам цяжарам. Даруйце мне гэтую крыўду!

На працягу ж трох дзён пала восемдзесят тысяч: прычым сорак тысяч пала ў самім баі ад рук забойцаў, а не меней чым забітых было прададзеных у няволю.

За жонак бо і дзяцей, а таксама за братоў і сваякоў меней яны баяліся, а найбольш і найперш непакоіліся яны за асвячоную святыню.

Меней плач над памерлым, бо ён супачыў;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
МЕНШ →