Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАКЛІКАЛА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «паклікала» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПАКЛІКАЛА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
паклікала дамоўнікаў сваіх і сказала ім: «Вось, прывёў ён мужчыну гебрая, каб ён здзекаваўся з нас; ён увайшоў да мяне, каб быць са мною. Калі я закрычала

Сястра хлопчыка сказала ёй: «Хочаш, каб я пайшла і паклікала табе жанчыну гебрайку, якая можа выкарміць дзіця для цябе?»

Тая адказала: «Ідзі!» Пабегла дзяўчынка і паклікала маці дзіцяці.

А яна ўсыпіла яго на сваіх каленях, і паклікала цырульніка, і загадала яму абгаліць сем кос яго, і ён пачаў упакорвацца, бо адступіла ад яго сіла адразу ж.

паклікала яна мужа свайго і сказала: «Адпраў са мною, прашу, аднаго з паслугачоў і асліцу, каб пайшла я да чалавека Божага і пасля вярнулася».

І калі яна сказала гэта, то пайшла і паклікала сястру сваю, Марыю, ціха кажучы: «Настаўнік прыйшоў і кліча цябе».

І, паслаўшы сваю паслугачку, якая была загадчыцай усёй маёмасці яе, паклікала яна Осію, і Хабрына, і Харміна, — старэйшын свайго горада.

паднялася з прыгнёту свайго, і паклікала сваю паслугачку, ды пайшла ў свой дом, дзе прабывала ў суботы і святочныя дні свае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter