Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАСЛУХАЛІСЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «паслухаліся» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

ПАСЛУХАЛІСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
“Гэта кажа Госпад: “Не выходзьце і не ваюйце супраць братоў вашых, сыноў Ізраэля; хай кожны вяртаецца ў дом свой; бо ад Мяне гэта сталася”». Яны паслухаліся слова Госпадава і вярнуліся назад, як загадаў ім Госпад.

Бо як прылягае пояс да сцёгнаў мужчыны, так Я прытуліў да сябе ўвесь дом Ізраэля і ўвесь дом Юды, — кажа Госпад, — каб былі яны для Мяне народам, і імем, і хвалой, і славай, але яны не паслухаліся”.

Усе магнаты і ўвесь народ, які заключыў запавет, згадзіліся выпусціць на свабоду кожны свайго нявольніка і кожны сваю нявольніцу і больш не трымаць іх у няволі, — паслухаліся і адпусцілі іх на волю.

І мы паслухаліся голасу Ёнадаба, сына Рэхаба, бацькі нашага, ува ўсім, што ён загадаў нам, так што не п’ём віна па ўсіх днях нашых мы, жанчыны нашы, сыны і дочкі нашы

Выкананы словы Ёнадаба, сына Рэхаба, у якіх загадаў ён сынам сваім не піць віна, і не пілі яны да гэтага дня, бо паслухаліся загаду бацькі свайго, а Я, падымаючыся зранку і прамаўляючы, гаварыў вам, але вы не паслухалі Мяне!

І пасылаў Я да вас усіх слугаў Маіх, прарокаў, падымаючыся на досвітку, пасылаючы і кажучы: “Навярніцеся кожны ад дарогі сваёй ліхой і выпраўце ўчынкі вашыя і не хадзіце за іншымі багамі, не пакланяйцеся ім, і будзеце жыць у зямлі, якую Я даў вам і бацькам вашым”. Але вы не прыхілілі вуха свайго і не паслухаліся Мяне.

і здзейсніў, і зрабіў Госпад, як прадказваў. Саграшылі бо вы супраць Госпада і не паслухаліся Яго голасу, і таму здзейснілася на вас слова гэтае.

І пайшлі яны ў зямлю Егіпецкую, бо не паслухаліся голасу Госпада, і дайшлі аж да Тапнэса.

Дзякуй Богу, што вы, якія былі нявольнікамі граху, ад шчырага сэрца паслухаліся таго ладу навукі, у якую вы аддалі сябе.

Але не ўсе паслухаліся Евангелля. Ісая, вось, кажа: «Госпадзе! Хто паверыў пачутаму ад нас?»

І паведамлена было людзям цара і войску, якія знаходзіліся ў Ерузаліме, горадзе Давіда, што людзі некаторыя, што не паслухаліся загаду цара, пайшлі ў пустыню, у патаемныя месцы.

бо яны не паслухаліся Юды і братоў яго, думаючы паказаць сваю мужнасць.

І не паслухаліся мы голасу Яго, каб весці сябе па прыказаннях Госпада, якія выявіў перад намі.

І не паслухаліся голасу Твайго, каб служыць цару Бабілонскаму; ды споўніў Ты словы Свае, якія сказаў праз прарокаў, паслугачоў Сваіх, што будуць вынесены косці цароў нашых і бацькоў нашых з месца свайго;

Усемагутны Госпадзе, Божа Ізраэля, выслухай зараз малітву памерлых Ізраэля ды сыноў тых, якія зграшылі перад Табою, якія не паслухаліся голасу Госпада, Бога свайго, і нахлынулі на нас няшчасці.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter