Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПАВЯРНУЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «павярнуў» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

ПАВЯРНУЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Адтуль павярнуў Ешуа з усім Ізраэлем у Дабір, і ваяваў з ім,

І павярнуў цар аблічча сваё, і дабраславіў увесь сход Ізраэля; бо ўвесь сход Ізраэля стаяў.

А Ярам павярнуў дружыну сваю і кінуўся ўцякаць, крычучы Ахазію: «Здрада, Ахазія!»

І павярнуў цар твар свой, і дабраславіў усю супольнасць Ізраэля, — бо ўся супольнасць стаяла, чакаючы,

Гэта ён, Эзэкія, спыніў верхні працёк водаў Гіхона і павярнуў іх проста ўніз на заходні бок горада Давідава. Эзэкію шанцавала ва ўсіх яго прадпрыемствах.

Павярнуў Ты нас на ўцёкі перад непрыяцелямі нашымі; і тыя, што ўзненавідзелі нас, разрабавалі для сябе.

І павярнуў Бог іх сэрца, каб у нянавісці мелі народ Яго і каб хітрасць чынілі супраць слуг Яго.

З гары агонь саслаў Ён, запусціў яго ў косці мае; раскінуў сець на ногі мае, павярнуў Ён мяне назад: пакінуў мяне адзінокага, апанаванага тугой увесь дзень.

І Юда з усім сваім войскам раптам павярнуў сваю дарогу праз пустыню да Басора, і ўзяў горад, і мечам забіў усіх мужчын ды забраў усю здабычу іх, і спаліў яго агнём;

І Юда павярнуў у Азот, чужую зямлю, і развярнуў іх ахвярнікі, і спаліў агнём статуі багоў іх, і з гарадоў узяў здабычу. І вярнуўся ў юдэйскую зямлю.

І Апалоній даведаўся пра гэта, і сцягнуў тры тысячы коннікаў ды многа войска. І адправіўся на Азот, як быццам хацеў іх абмінуць, і раптам павярнуў на раўніну, таму што меў многа конніцы, быў упэўнены ў іх.

І Ёната павярнуў на арабаў, званых забадэйцамі, і перамог іх, і ўзяў здабычу іх.

і павярнуў Трыфан і накіраваўся ў сваю зямлю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter