Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПІСАР — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «пісар» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім.

ПІСАР

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І калі яны бачылі, што ўжо многа грошай у скрыні, прыходзілі пісар царскі і першасвятар, і забіралі грошы, якія знаходзіліся ў доме Госпада, і лічылі іх,

і паклікалі яны цара. А выйшлі да іх Эліякім, сын Хэлькіі, загадчык дому, і Собна, пісар, і Ёах, сын Асафа, дзееапісальнік.

І прыйшлі Эліякім, сын Хэлькіі, загадчык палаца, і Собна, пісар, і Ёах, сын Асафа, дзееапісальнік, да Эзэкіі ў раздзёртых шатах і перадалі яму словы Рабсака.

І пайшоў пісар Сафан да цара, і паведаміў яму тое, што ён загадаў, кажучы: «Паслугачы твае ўзялі грошы, якія знайшліся ў доме, і перадалі іх загадчыкам работ у святыні Госпада».

І паведаміў пісар Сафан цару, кажучы: «Святар Хэлькія даў мне кнігу». Калі Сафан прачытаў яе перад царом

І Сямэя, сын Натанаэля, пісар паміж левітаў, перапісаў іх перад царом, і кіраўнікоў, і святара Садока, і Ахімэлеха, сына Абіятара, кіраўнікоў родаў святарскіх і левітаў: адзін род за Элеязэра, і другі — за Ітамара.

І ў час, калі левіты неслі скрынку да ўрадоўцаў цара, прыходзіў царскі пісар і той, каго назначаў першасвятар, і яны выкладалі грошы, што былі ў скрынцы, а затым скрынку адносілі на сваё месца. І так рабілі кожны дзень, і сабрана было вельмі шмат грошай,

І паведаміў пісар Сафан цару: «Кнігу даў мне святар Хэлькія». Ды чытаў яе перад царом.

Кіраўнік Рэгум і пісар Самсай напісалі цару Артаксэрксу адзін ліст супраць Ерузаліма такога зместу:

«Рэгум, кіраўнік, і Самсай, пісар, ды іншыя іх таварышы: суддзі і кіраўнікі, урадоўцы персідскія, эрэкэйцы, бабілонцы, сузанэхэйцы, гэта значыць эламіты,

І выйшлі да яго Эліякім, сын Хэлькіі, загадчык палаца, Собна, пісар, і Ёах, сын Асафа, дзееапісальнік.

Дык прыйшлі Эліякім, сын Хэлькіі, які быў загадчыкам палаца, і Собна, пісар, і сын Асафа, Ёах, з ліку ўпаўнаважаных, — да Эзэкіі, раздзёршы адзенне і перадалі яму словы Рабсака.

сышоў у дом цара, у пакой пісара, і вось, там сядзелі ўсе князі: Элісама, пісар, і Далаі, сын Сямэі, і Эльнатан, сын Ахабора, і Гамары, сын Сафана, і Сэдэцыя, сын Хананіі, і іншыя князі.

І пісар, калі супакоіў натоўпы, сказаў: «Мужы эфескія! Ці ёсць чалавек, які не ведае, што горад Эфес славіць вялікую багіню Артэміду ды Эпіэта?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter