Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПЛЁН — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «плён» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ПЛЁН

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І вось, сеяў Ізаак у той зямлі, і сабраў у тым годзе стакротны плён, і дабраславіў яго Госпад.

Святкуй свята палатак сем дзён пасля таго, як збярэш плён твой з току і з тоўчні.

І дасць табе Госпад дастатак ва ўсіх даброццях; і плод улонню твайму, і прыплод жывёле тваёй, плён зямлі тваёй, якою прысягнуў Госпад бацькам тваім, што дасць табе.

Пракляты плод улоння твайго, і плён зямлі тваёй, і прыплод жывёлы тваёй, і прырост авечак тваіх.

Дык пагадзіся з Ім, і будзь спакойны, і праз гэта будзеш мець найлепшы плён.

І скажа чалавек: «Ёсць плён для справядлівага, усё ж такі ёсць Бог, Які судзіць іх на зямлі».

Хай ліхвяр захопіць усю маёмасць яго, і хай чужынцы разрабуюць [плён] працы яго.

І вось, хай яны спажываюць плён свайго шляху, насычаюцца сваімі парадамі.

І дам усе багацці гэтага горада ды ўвесь плён працы яго, усе яго каштоўнасці, усе скарбы цароў Юды дам у рукі ворагаў іх, каб іх рабавалі, і забралі, і вывезлі ў Бабілон.

Хоць бы ён меў плён між братамі, прыйдзе вецер усходні, вецер Госпадаў, што прыходзіць з пустыні, высушыць крыніцы яго і высушыць студні іх. Ён зрабуе ўсе багацці, ўсё начынне каштоўнае.

Не бойцеся, звяры палявыя, бо зазелянелі пашы ў пустыні, бо дрэва прынесла плады свае, дрэва фігавае і вінаград далі плён свой.

І кожны абрабляў зямлю сваю спакойна; і зямля прыносіла належны плён, і дрэвы на палях — сваю садавіну.

І калі хто любіць справядлівасць, плён таго — цнота: вучыць бо яна памяркоўнасці і разважлівасці, справядлівасці і мужнасці, за якіх няма нічога лепшага ў жыцці для людзей.

каб зразумелі дзеці Твае, якіх Ты, Госпадзе, умілаваў, што не плён пладоў корміць чалавека, але слова Тваё беражэ веруючых у Цябе.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter