Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПЫШНА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «пышна» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Сёмухі, Дзекуць-Малея.

ПЫШНА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Але яго заробак і яго нажытак пасвячоны Госпаду, і не збяруць іх і не адкладуць, бо яго заробак будзе для тых, якія з’яўляюцца ў прысутнасць Госпада, каб яны елі дасыта і апраналіся пышна.

дык ці вы не звярнулі б увагі на таго, пышна апранутага, і ці не сказалі б: «Сядзь тут на выгодным месцы», а беднаму, пэўна, сказалі б: «Ты пастой там або сядзь каля маіх ног».

І Ёната сустрэў цара ў Ёпэ пышна ды ўзаемна павіталіся і адпачывалі там.

і прыняў яго пышна, і выйшаў насустрач яму з усімі сваімі прыяцелямі, і даў яму дары, і сваім ваярам загадаў быць паслухмянымі таму, як яму самому.

І ўстала, убралася пышна ў свае шаты і ва ўсякія жаночыя ўпрыгожанні, і апярэджвала яе паслугачка, і разаслала для яе перад Галафэрнам на зямлі дываны, якія атрымала яна ад Багоі на штодзённы ўжытак, каб есці, на іх узлягаючы.

І спыніліся словы вызнавання Табіэля. І памёр ён у супакоі, маючы сто дванаццаць гадоў, і пахаваны быў пышна ў Нініве.

Ды цяпер, дзеткі, глядзіце, што робіць міласціна, і да чаго даводзіць злачыннасць, дзеля яе [той] загінуў. І вось, жыццё маё спыняецца!» І паклалі яго на ложак, і ён памёр, і пахавалі яго пышна.

І зноў Бог акажа міласэрнасць ім, і вернецца іх Бог у зямлю Ізраэля, ды зноў адбудуюць дом, але не такі, як раней, пакуль не споўніцца час праклёну. І затым вернуцца з няволі сваёй усе, і адбудуюць пышна Ерузалім, і ў ім адбудуюць дом Божы, як аб гэтым прадказалі ўсе прарокі Ізраэля.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter