Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

РАШЭННІ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «рашэнні» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

РАШЭННІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Ён сказаў ім: «Хай станецца па вашым рашэнні: у каго будзе знойдзена, ён будзе паслугачом маім. Вы ж будзеце невінаватыя».

Не па вашым рашэнні, але па волі Божай пасланы я сюды Тым, Хто зрабіў мяне, як бы бацькам фараона і гаспадаром усяго дому яго, і князем на ўсёй зямлі Егіпецкай.

І сказаў Ёас святарам: «Усе грошы пасвячоныя, якія прыносяць як дар у святыню Госпада падарожныя людзі, якія складаюцца ў ахвяру за выкуп душы і якія па рашэнні сэрца свайго прыносяць у святыню Госпада,

і ва ўсякага, хто не прыйдзе ў тры дні па рашэнні кіраўнікоў і старэйшын, уся маёмасць будзе адабрана і ён сам будзе адлучаны ад супольнасці перасяленцаў.

Праз мяне цары царуюць і валадары выносяць справядлівыя рашэнні;

і ўпадабанне Яго ў страху Госпада. Судзіць Ён будзе не па поглядзе вачэй і не па чуткасці вушэй выносіць рашэнні,

Па рашэнні Вартуючых такі ёсць дэкрэт, і справа вырашана Святымі, каб жывучыя ведалі, што Узвышні ёсць Валадар над людскім царствам, і можа яго даць, каму захоча, і можа паставіць над ім самага ўпакоранага з людзей”.

Дык пайшлі і сказалі цару аб рашэнні: «Ці не падпісаў ты, цару, дэкрэт, што ўсякі чалавек, хто на працягу трыццаці дзён будзе прасіць аб чымсьці каго-небудзь з багоў або людзей, акрамя цябе, хай будзе ўкінуты ў ільвіны роў?» У адказ цар сказаў: «Справядлівае слова паводле непарушнага закону мідзян і персаў».

У гарадах яго будзе шалець меч і вынішчыць іх гаманкіх дзяцей ды паесць іх за рашэнні іх.

Макабэй, бачачы прыбыццё шматлікага войска, і розныя баявыя прылады, і дзікі выгляд сланоў, выцягнуў рукі да неба ды прызваў Госпада, Які творыць цуды; ведаў ён, што Ён аддае перамогу дзеля заслуг, па Сваім рашэнні, а не з-за зброі.

Сэрца, умацаванае ў разумным рашэнні, як аздоба на гладкай сцяне.

так і баязлівае сэрца ў рашэнні дурнога не ўстаіць перад націскам страху.

Па загадзе Яго зараз жа сыплецца снег і хутка бліскаюць перуны па Яго рашэнні.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
РАЮ →