Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СПАДЗЕЮЧЫСЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «спадзеючыся» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi.

СПАДЗЕЮЧЫСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Давідаў. Прызнай мне, Госпадзе, справядлівасць, бо пачаў я хадзіць у бязвіннасці сваёй і не саслабею, спадзеючыся на Госпада.

І выбіраецеся ў дарогу ў Егіпет, ды вуснаў Маіх не пытаецеся, спадзеючыся на падтрымку сілы фараона і надзеючыся на засень Егіпта.

Гора тым, якія сыходзяць у Егіпет за дапамогай, спадзеючыся на коней, маючы надзею на павозкі, што іх многа, ды на коннікаў, што яны вельмі магутныя, ды не зважаюць на Святога Ізраэлева і Госпада не шукаюць.

Вы ж любіце непрыяцеляў вашых і добра ім рабіце, і давайце пазыку, нічога назад не спадзеючыся; і ўзнагарода ваша будзе вялікай, і вы будзеце сынамі Узвышняга, бо Ён спагадны і да няўдзячных і благіх.

А ён глядзеў на іх, спадзеючыся нешта ад іх атрымаць.

А як порт не надаваўся для зімоўкі, большасць параіла адплысці адтуль, спадзеючыся дабрацца неяк на зімоўку ў порт Фэнікс на Крыце, выстаўлены на паўднёва-заходнія і паўночна-заходнія вятры.

Спадзеючыся на тваю паслухмянасць, напісаў табе, ведаючы, што і больш таго, аб чым прашу, зробіш.

Такім чынам, Антыёх, прысвоіўшы з святыні тысячу восемсот талентаў, даволі хутка адбыў у Антыёхію, спадзеючыся ў сваёй пыхлівасці, што ён зямлю зробіць судаходнай, а мора — пешаходным.

Тыя ж, што былі ўнутры, спадзеючыся на тое, што месца ўмацавана надзвычайна, блюзнілі і гаварылі бязбожныя словы;

Тыя ж, што былі ўнутры, спадзеючыся на моцныя муры і запасы харчоў, адносіліся да ваяроў Юды зняважліва, блюзнілі, пракліналі і гаварылі, што не належала.

Далучыўся да іх і Мэнелай, і надта лжыва прасіў Антыёха не за збаўленне айчыны, але спадзеючыся, што дадуць яму ўладу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter