Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СТАРАЛІСЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «стараліся» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СТАРАЛІСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І, вось, прыйшлі яны, і акружылі яго ў Абэл-Бэт-Маасе, і насыпалі вал насупраць горада, які стаў насупраць вонкавага крапаснога вала; і ўсе людзі, якія былі з Ёабам, стараліся разбурыць муры.

дзеля таго кіраўнікі і сатрапы стараліся знайсці прычыну, каб абвінаваціць Даніэля ў справах супраць царства. Але не маглі, аднак, знайсці аніякае прычыны ані падазрэння, бо быў ён верны і не можна было ў ім знайсці аніякай віны або памылкі.

А калі настаў дзень, Ён, выйшаўшы, аддаліўся на пустыннае месца; і народ шукаў Яго і прыйшоў да Яго, і стараліся затрымаць, каб не адыходзіў ад іх.

І вось, мужчыны прынеслі чалавека, які быў спаралізаваны, на ложку і стараліся ўнесці яго і пакласці перад Ісусам.

Вернае слова, і хачу, каб ты сцвярджаў гэта, каб тыя, што вераць Богу, стараліся быць першымі ў добрых учынках. Гэта добра і карысна людзям.

і першыя з сыноў Ізраэля — асыдэйцы — стараліся супакой заключыць з імі.

І ўсе суседнія народы стараліся знішчыць іх; казалі бо яны:

Разам з ім і ідумейцы, маючы ў прыдатных мясцовасцях умацаванні, непакоілі юдэяў, і, прымаючы ўцекачоў з Ерузаліма, стараліся дакучаць вайной.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter