Такім чынам, пайшоў паслугач да месца стралы, якую пусціў Ёнатан, і Ёнатан крыкнуў за спіною паслугача, і сказаў: «Страла далей за табою!»
А Егу рукою нацягнуў лук і прабіў Ярама паміж лапаткамі. І страла прайшла праз яго сэрца; і адразу ж ён схіліўся ў калясніцы сваёй.
і сказаў: «Адчыні акно на ўсход». І, калі ён адкрыў, сказаў Элісей: «Страляй!» І ён стрэльнуў. І Элісей сказаў: «Страла збаўлення Госпада і страла збаўлення супраць Сірыі. І ты паб’еш Сірыю ў Афэку і знішчыш яе».
Страла праб’е цела яго, а маланка — печань яго; прыйдуць да яго і апануюць яго жахі,
Хто кінецца на яго, меч яго не ўстаіць, ані дзіда, ані страла, ані панцыр,
пакуль страла не пранзае печань яго; як птушка, што спяшаецца да сіла і не ведае, што рашаецца справа жыцця.
Молат, і меч, і вострая страла — гэта чалавек, які гаворыць ілжывае сведчанне супраць блізкага свайго.
Язык іх, як страла, якая раніць, вуснамі сваімі прамаўляе ён ашуканства; адзін аднаму жадае супакою, а патаемна ставіць пастку на яго.
І з’явіцца над імі Госпад, і, як маланка, вылеціць яго страла; і загрыміць Госпад Бог у трубу, і пойдзе ў бурах паўднёвых.
Як страла, што ўваткнулася ў клуб цела, так слова ў сэрцы неразумнага.