Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СУПАЧЫНЕ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «супачыне» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, Станкевіча, Дзекуць-Малея.

СУПАЧЫНЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Пра Бэньяміна сказаў: «Улюбёны Госпадам будзе пражываць упэўнена з Ім, Узвышні будзе апекавацца над ім увесь дзень, і супачыне ён на руках Яго».

дык адвярні вочы Свае ад яго, хай ён супачыне, хай пацешыцца днём, як той найміт.

І супачыне на Ім Дух Госпадаў: дух мудрасці і розуму, дух рады і мужнасці, дух ведання і страху Госпада;

Бо супачыне рука Госпадава на той гары. Мааб жа будзе стаптаны на сваім месцы, як топчуць абмалоткі на салому,

А ты, паслугач Мой Якуб, не бойся, і ты, Ізраэль, не палохайся, бо Я, вось, выбаўлю цябе з далёкае зямлі і патомства тваё з зямлі палону іх. І вернецца Якуб, і супачыне, і будзе бяспечны, і не будзе нікога, хто б патрывожыў яго!

хто супачывае каля яе дома і ўбівае кол у яе сцены; паставіць палатку сваю каля яе і супачыне ў гасцініцы багаццяў павек.

Пакуль будзе жыць, пакіне больш, чым імёнаў тысячу, і калі супачыне, яшчэ больш узрасце.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter