Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ТРЫФАН — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Трыфан» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

ТРЫФАН

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А Трыфан раней быў прыхільнікам Аляксандра, і заўважыў ён, што ўсе ваяры наракаюць на Дэмэтрыя, ды пайшоў да араба Імалькуэ, які гадаваў Антыёха, сына Аляксандра;

Па гэтых падзеях Трыфан вярнуўся, маючы з сабой Антыёха, малога яшчэ хлапчука; і пачаў ён цараванне, і ўсклаў на галаву сабе вянец.

І Трыфан узяў сланоў і здабыў Антыёхію.

І Трыфан задумаў быць царом Азіі ды ўскласці сабе на галаву вянец, і руку падняць на цара Антыёха.

І Трыфан разведаў, што ён прыбыў з вялікім войскам, ды забаяўся падняць на яго руку,

І Трыфан паслаў войска і конніцу ў Галілею і на вялікую раўніну, каб знішчыць усіх прыхільнікаў Ёнаты.

І Сімон пачуў, што Трыфан сабраў многа войска, каб пайсці ў Юдэйскую зямлю і спустошыць яе.

І Трыфан з вялікім войскам адправіўся з Пталемеі ў Юдэйскую зямлю, і Ёната быў з ім як вязень.

І калі Трыфан даведаўся, што Сімон стаў на месца свайго брата Ёнаты і што маніцца ваяваць з ім, паслаў да яго вестуноў,

і затым Трыфан пайшоў, каб уварвацца ў краіну, каб спустошыць яе, і акружылі яе ўздоўж дарогі, што ідзе ў Адору. І Сімон са сваім войскам пераймалі яго ў кожным месцы, куды яны ішлі.

І Трыфан падрыхтаваў усю сваю конніцу ў дарогу; і ў тую ноч выпала надта многа снегу, і ён не прыбыў дзеля снегу, ды завярнуў і прыбыў у Галаад.

і павярнуў Трыфан і накіраваўся ў сваю зямлю.

А Трыфан, скарыстаўся доступам да маладога цара Антыёха, і яго забіў;

Трыфан жа дабраўся да карабля і ўцёк у Артозію.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter