Прывязваючы да вінаградніку аслянятка сваё і да ўшчэпу вінаграднага сына асліцы сваёй, памые ў віне адзенне сваё ды ў крыві вінаграду плашч свой.
І калі акружыў іх мурамі, паставіў у іх кіраўнікоў па харчаванні, і па аліўкавым алеі, і па віне.
І калі ў чым будзе патрэба па патрабаванні святароў у Ерузаліме: ці ў цялятах, і баранах, і ягнятах на цэласпаленне нябеснаму Богу, ці ў пшаніцы, солі, віне і аліўкавым алеі — давайце ім без падману штодзень.
У тых, хто прабывае ў віне і ідзе, каб пакаштаваць змяшанага [віна].
[Не сядзі перад старой жанчынай, калі яна стаіць, і не давай свайму сэрцу волі ў віне,]
Што каштоўны каменьчык рубіна ў залатым абрамаванні, тое спевы музыкаў на балі пры віне;
што смарагдавая пячаць у залатой аправе, тое колькасць музыкаў пры салодкім і ў меру віне.