Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ВЫНЕС — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «вынес» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВЫНЕС

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Каб Бог бацькі майго, Бог Абрагама, і Той, Каго з бояззю славіць Ізаак, не ўспамагаў мне, то ты, несумненна, пусціў бы мяне з нічым; няшчасце маё і цяжкую працу рук маіх убачыў Бог і вынес прысуд учора».

Такім чынам, вынес Майсей ад аблічча Госпада ўсе кіі да ўсіх сыноў Ізраэля; і яны ўбачылі, і кожны ўзяў свой кій.

І зняў ён дыядэму Мэлькома з галавы яго, вагой у талент золата, маючую вельмі каштоўны камень, які аздобіў галаву Давіда. І вынес ён з горада вельмі вялікую здабычу,

І сказаў ён загадчыку шатаў: «Вынесі адзенне для ўсіх служыцеляў Баала». І ён вынес ім адзенне.

І вынес ён з дома Госпада слуп па-за Ерузалім, у даліну Цэдрона, і спаліў яго там, і сцёр яго ў пыл, і кінуў на магілы людзей простых.

А цар Кір вынес посуд святыні Госпадавай, які Набукаданосар вывез з Ерузаліма і які змясціў у храме бога свайго;

Бо і посуд святыні Божай, залаты і срэбраны, які Набукаданосар узяў з святыні, што была ў Ерузаліме, і перавёз яго ў храм Бабілонскі, цар Кір вынес з храма ў Бабілоне; і аддадзены ён быў аднаму чалавеку на імя Сасабасар, якога ён і паставіў кіраўніком,

І я зрабіў так, як мне загадаў Госпад: свае клункі вынес удзень, як клункі перасяленца, вечарам зрабіў сабе рукою дзірку ў муры; і выйшаў у прыцемках, на іх вачах несучы клункі на плячах.

Я, хоць не прысутны целам, але прысутны духам, ужо вынес прысуд, як прысутны, на таго, хто гэтак робіць,

Госпад адпусціў яму грахі і вынес у век рог яго ды даў яму прымірэнне валодання і пасад славы ў Ізраэлі.

І адправіўся Рафаэль з чатырма паслугачамі і двума вярблюдамі ў Рагэс у Мідыю, і засталіся ў Габаэля, і даў яму Рафаэль распіску яго, і расказаў яму пра Тобію, сына Табіэля, што ажаніўся з дачкой Рагуэля і запрашае яго на вяселле. І Габаэль устаў, і вынес мяшкі запячаткаваныя, і паклаў іх на вярблюдаў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter